Пастаўшчына


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha



Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


ГЭБОЎСКІ ТЭАТР У РЭЖЫМНАЙ ВАР'ЯТНІ

Рэжым злавіў чарговых "тэрарыстаў". У сетку трапілі Р. Кастусёў, А. Фядута і Ю. Зянковіч. Успамінаецца папулярны анекдот пра "кампанію ня вельку, але бардзо пожондну".

Выглядае, што КГБ шчыльна заняўся сваім правераным і любімым заняткам -- імітацыяй раскрыцьця змоваў, дыверсій, ворагаў, экстрэмістаў і тэрарыстаў. У грамадзтве, дзе няма свабоды слова, друку і палітычнага класу, эфект ад такіх гульняў забясьпечаны. Найперш тут эфект прапагандысцкі. Масы даведаюцца пра нібы та "карысную" неабходнасьць існаваньня КГБ, які спыніў падрыўную дзейнасьць "ворагаў" Беларусі. Начальства павышае сваю значнасьць, а на выканаўцаў праекту сыплюцца ўзнагароды, слава і (галоўнае) -- зоркі на пагоны.

Калі глянуць з гэтага гледзішча, на дзейнасьць НКВД у 30-40-х гадах, то ўсе іхныя сьледзтвы, працэсы, раскрыцьці -- гэта суцэльная імітацыя, інсінуацыя і фабрыкацыя, пачынаючы ад неіснуючага "Саюза вызваленьня Беларусі", трацкістска-зіноўеўскага і ншых "блокаў" да так званай "справы лекараў", якую не пасьпелі раскруціць з-за сьмерці галоўнага жывадзёра, імітатара і праектанта. У сухім ападку гэтай душагубкі -- мільёны загубленых жыцьцяў і бурны лінейны рух гэб'я па службовай лесьвіцы. У такіх стасунках выяўляецца галоўны характар дзейнасьці КГБ -- гэтай антычалавечай камуна-савецкай арганізацыі.

У 50-х-80-х гадах мінулага стагоддзя існавала тая ж мэтодыка і мэтадалогія, але ў малых маштабах. Пры лукашызме мэтадалогія зноў расквітнела, акрамя таго стала яшчэ й крымінальным бізнэсам, а КГБ -- прыўладным рабаўніком.

Пад чарговы гэбоўскі праект па выяўленьні тэрарызму трапілі канфармісты, якіх цяжка ўявіць сабраных разам (ды яшчэ й на барыкадах). Але тым больш цікава для публікі ("вот оно што, аказывается!").

Кожнаму "тэрарысту" (Фядуту, Костусеву, Зянковічу) гэбэ назапасіла свой кручок. Тым часам зрабіць з гэтых спадароў хоць якіх тэрарыстаў -- гэта значыць паставіць спэктакль вышэйшага пілатажу.

Колькасьць дзеючых асобаў у спэктаклі, магчыма, будзе павялічвацца, калізіі зоймуць дых, і ўся гэтая гэбэ-драма ператвараецца ў пошлы крымінальны фарс, дзе, каб схаваць сваю шызоідную подласьць, будуць пагражаць навешаць незадачлівым дзядзькам гадоў па шэсьць, каб усе баяліся.

Другая опцыя гэтага гэбоўскага спэктакля (так званыя "дэм-СМІ") пачнуць гераічна ляпіць з агаломшаных "тэрарыстазў" нешта накшталт ... Зрэшты, ня стану агучваць. Што скажуць -- тое і зьлепяць. Не зьбіраюся тут жартаваць, бо ня сьмешна. Агонія антынацыянальнага акупацыйнага рэжыму запаскуджвае атрутай усё людзкое жыцьцё. Генацыд разгортваецца. Кожнага беларуса могуць схапіць, аб'явіць тэрарыстам, пасадзіць і потым забіць. Пахваленьне бандытам і лаяльнасьць да антычалавечага рэжыму тут не ўратуюць.

Баюся, аднак, што і на гэты раз беларусы могуць не зразумець, што робіцца. А робіцца тое, што Масква рабіла ў Беларусі ўвесь час, зьнішчаючы наш народ. Спачатку масава зьнішчалі прыдуманых "ворагаў народа" пры дапамозе даносчыкаў і нішчыцеляў. Потым, забіўшы шмат людзей, сталі забіваць самых даносчыкаў і нішчыцеляў. Затым пускалі ў расход забойцаў даносчыкаў і нішчыцеляў. Потым ліквідавалі забойцаў, што забівалі забойцаў даносчыкаў і нішчыцеляў (прытым іх забівалі, а яны крычалі "да здравствует Сталін") і г. д. Такі быў сталінскі генацыд.

Пры падмаскоўскім лукашызме тое вяртаецца, і мы ўжо тое бачым. Пачалі стукаць па сваіх цярпельцах і па сваіх халуях. Апошнімі пазабіваюць самых "ябацек", якія так і не зразумеюць, што генацыд -- гэта вынішчэньне па нацыянальнай і этнічнай прыкмеце, а не па палітыцы, не па пазыцыі, не па ідэалёгіі і не па адносінах да сатрапа.

Каб пазьбегчы ахвяраў, трэба ліквідаваць прарасейскі акупацыйны рэжым. Тое можа зрабіць толькі нацыянальна арыентаванае па-беларуску сьведамае грамадзтва. Вось над гэтым і мусілі б працаваць разумныя людзі.

15 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


НЯ ЙДЗІЦЕ НА ЗБОР НЕЧАСЬЦІВЫХ

Новая псэўда-апазыцыя і калабаранты з "саўком" заклікаюць беларусаў выйсьці без беларускіх сьцягоў і без нацыянальнай сімволікі на дэманстрацыю 9-га траўня разам з антыбеларускім рэжымам.

(Даведка. 9 травень -- гэта дзень сканчэньня Другой Сусьветнай вайны, устаноўлены саветамі. Рэальнае сканчэньне вайны з нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай адбылося 8-га траўня.)

У канцы 60-х слабнучыя саветы зрабілі з 9-га траўня ідэялягічную помпу перамогі над Нямеччынай, каб апраўдаць савецкі рэжым, сцьвярджаючы, што гэта СССР выратаваў народы ад сьмерці і гітлераўскай авантуры.

Гэта грубы фальшывы тэзіс. З нацыянал-сацыялізмам Гітлера ваяваў увесь сьвет. Калі б ні Амэрыка, Савецкі Саюз быў бы скончаны ў першым годзе Сусьветнай вайны.

Лукашысцкі падрасейскі рэжым працягвае гэтую брэжнеўскую савецкую палітыку ачмурэньня беларусаў 9-м траўня як днём выключна савецкай перамогі ў 2-й Сусьветнай вайне, якую разьвязалі Сталін з Гітлерам, а цяперашнія пуцінскія агрэсары пагражаюць "усё паўтарыць".

Ня слухайце гэтых зьдзічэлых прапагандыстаў страху і вайны. Ня слухайце іхных згоднікаў і калабарантаў тыпу Латушкі, газпрамаўскага банкіра і гаворачай лялькі.

Нямецкая нацыянал-сацыялістычная акупацыя зьмянілася ў Беларусі расейска-сацыялістычнай акупацыяй, забраўшы тры мільёны беларускіх жыцьцяў. Гэтая чума, увасобленая цяпер у вар'яцкім рэжыме лукашызму, працягваецца па сёньняшні дзень, катуе і забівае вольных людзей.

Не хадзіце на фальшывы збор нечасьцівых. Не абымайцеся з забойцамі. Не ўлагоджвайце бандытаў, не падладжвайцеся пад ворагаў нацыі, якія праводзяць генацыд народа. Расплата іх не абміне. Шануйма беларускую годнасьць і гуртуймася за сваё.

10 красавік 2021 год. Зянон ПАЗЬНЯК


НАВУМЧЫК dan repost
ХУТКА — НЯ БУДЗЕ Такім чынам, у жніўні 2020-га народ абраў шлях мірнага супраціву. Гэта – права народа.

Цяпер прыходзіць усьведамленьне, што спасылкі на хуткі посьпех мірных пратэстаў у Чэхаславаччыне 1989 ці ў Армэніі нядаўна – не ўлічвалі істотных фактараў: у адным выпадку гуманнасьці (адноснай) рэжыму, у другім – нацыянальнай мэнтальнасьці.

У 1989 кіраўніцтва ЧССР не пажадала праліваць кроў, не пажадаў падтрымліваць камуністычны рэжым танкамі і “калашніавымі” і Гарбачоў.

У Армэніі “акрэсьціна” проста не магло быць: лёс тых, хто б зьбіваў і катаваў, быў бы вызначаны вельмі хутка і не заўсёды - судом.

У Беларусі рэжым атрымаў падтрымку ад Масквы (Пуцін гатовы быў увесьці і войскі, гэта не Гарбачоў), ну а сілавікі -- атрымалі кветкі – ад беларусаў.

Прыходзіць разуменьне, што хуткага выніку —- ня будзе. Верагодна, мірны пратэст зойме гады – гады проціставяньня ўзброенай сіле, рэпрэсіям, татальнаму беззаконьню, у сытуацыі, калі цывілізаваны сьвет мае вельмі абмежаваныя магчымасьці паўплываць на рэжым.

Магчыма, гэта галоўны ўрок, які можна зрабіць на сёньня.

Як некалі казаў Быкаў - кожны свой шлях да свабоды праходзіць самастойна. Ён меў на ўвазе асобу, але, пэўна, гэта можна прыкласьці і да асобнай нацыі.


ХАЙ УЗВЫСІЦЦА ДУХ БЕЛАРУСІ

Віншую беларусаў-каталікоў зь Вялікаднем -- Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Гэта найвялікшае сьвята Хрысьціянства. Зьмёртвыхустаньне паказвае ўсім, што Хрыстос ёсьць Бог, Гасподзь, Збавіцель, Сын Божы.

Факт Зьмёртвыхустаньня засьведчаны больш, чым дзейнасьць тагачасных гістарычных асоб. Гэта мае значэньне, аднак, найперш для верных, бо вера рэдка прыходзіць ад ведаў. Бязбожнік убачыць, пачуе, даткнецца і не паверыць. Вера прыходзіць ад сэрца і ў сэрцы жыве. Яна жыве там, дзе жыве Беларусь.

Нясем жа ў сэрцах нашу веру. Яна ўмацуе наш дух і любоў да Беларусі. Хай будучыня Бацькаўшчыны будзе вольнай, сьветлай і прыўкраснай.
Слава Ісусу Хрысту! Любем Беларусь!

4 красавіка 2021 г.


Сорам Еўропы
На маю думку, улічваючы, інтэнсіфікацыю тэрору ў краіне, пераўтварэнне сістэмы ў нейкі прымітыўны аўтарытарна-тэрарыстычны лад, дзе ігнаруецца здаровы сэнс, базавыя правы і нормы, гэтую сістэму неабходна цалкам ізаляваць. То што мы назіраем гэта свайго роду бальшавізацыя ці іранізацыя сістэмы (няма ніякіх межаў, ніякіх нормаў, акрамя тэрору). Рэжым Лукашэнка разбурае грамадства і дзяржаву, ён кідае (у чарговы раз) выклік міжнароднай супольнасці, дэманструючы гатоўнасць вынішчэння грамадства на ўсіх узроўнях. Краіны Захаду павінны спыніць друкаваць абстрактныя і пустыя заявы заклапочанасці і пачаць урэшце рэалізаваць жорсткі падыход да рэжыму Лукашэнка. Калі Лукашэнка жадае вайны ен павінен яе атрымаць. Таму неабходна:
1. Спыніць усялякія афіцыйныя зносіны з тэрарыстычнай уладай, да моманту пакуль не пачнецца працэс транзіту;
2. Абмежаваць дыпламатычныя адносіны з уладай. Адклікаць амбасадараў з Беларусі да моманту спынення тэрору;
3. У. Макей павінен вярнуцца ў чорны спіс (у якім ен быў пакуль ня стаў міністрам замежных справаў). Няхай ездзіць з высокімі візытамі на Камчатку ці ў Тога.
4. Усе вышэйшае кіраўніцтва краіны павінна трапіць у чорны спіс пажыццёва, пакуль не панясуць адпаведнае пакаранне за ўдзел і рэалізацыю палітыкі тэрору. У йх быў час падумаць і зрабіць выбар;
5. Урэшце, павінна быць створана міжнародная камісія (трыбунал) па справах тэрору ў Беларусі.
Гэта той мінімум які Еўропа павінна рэалізаваць на дадзены момант. Трэба ўрэшце зразумець, што аўтарытарызмы заўсёдны будуць пагрозай для бяспекі і стабільнасці, гэта хвароба ад якой чалавечая цывілізацыя павінна вылекавацца назаўжды.
Тым не менш, разумеючы кволую рэакцыю ЕС у пытаннях Крыму, дзе расейскія ўлады фактычна рэалізуюць палітыку тэрору ў дачыненні да татарскай грамады, агульна пытанне Украіны, сітуацыю з Навальным. Беларускі крызіс не стане важным пытаннем у еўрапейскай (заходняй) агендзе. Гэта мяжуе з цудам. Што фактычна развязвае Лукашэнка рукі да правядзення паказальных рэпрэсій у Беларусі. Лукашэнка - гэта сорам Еўропы.

Павел Усаў


ДЗЕНЬ ВОЛІ

Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з сьвяткаваньнем Дня Волі 25 Сакавіка. Зыходзячы з тактычных інтарэсаў, у абставінах рэпрэсіўнай антыбеларускай вайны, публічнае сьвяткаваньне Дня Волі з выхадам на вуліцы трэба было адкласьці, прадбачліва зьмяніць форму сьвята. Грамадзтва не падрыхтаванае яшчэ да моцнага масавага выступу ў гэты дзень. Выхад на вуліцу (ня важна, у якой форме) будзе не своечасовы і можа даць повад карнаму рэжыму пачаць пагром беларусаў. Менавіта на гэта разьлічвае рэжым. Задзейнічаны ўсе карныя сілы.

У вайне вельмі важна правільна скарыстаць час, накапіць сілы, зьберагчы армію дзеля рашучай перамогі ў будучыні. Наша армія -- гэта наш народ. Перад такой задачай (як паказвае вопыт вайны) не існуе нічога вышэйшага, ня ўлічваецца нічога сакральнага. Дзень Волі 25 Сакавіка ёсьць сакральным нацыянальным сьвятам. Тым ня менш дзеля будучай перамогі неабходна карэктаваць традыцыі, адзначыць, напрыклад, гэты дзень сямейнымі міжлюдзкімі ўрачыстасьцямі, не выходзіць пад кулі, выйграць час.

У вайне за незалежнасьць ЗША быў такі выпадак (бітва ля Трэнтана). Моцна пабітая армія Джорджа Вашынгтона адступіла за раку Дэлавэр. Гэта было перад нараджэньнем Хрыстовым. Англічане спыніліся, каб адзначыць Раство. 25-га сьнежня ўсе ангельцы сьвяткавалі, пілі алькаголь. Вашынгтон сабраў свае пашкамутаныя сілы, ноччу пераправіўся праз Дэлавэр, зьнянацку напаў і разьбіў п'яных сьвяточных ангельцаў ушчэнт. Шлях для наступу быў адчынены. Бог дапамог не застольнікам рэлігійнай традыцыі, але сьмелым і разумным.

Выхад на вуліцы, аднак, цяпер спыніць ня ўдасца ніякімі аргумантамі. Моцна папрацавала прапаганда з боку квазі-апазыцыі і агентуры, заклікаючы ўсіх да несвоечасовага масавага выхаду на вуліцы. Няма пакуль што адзінага нацыянальнага кіраўніцтва і адзінай беларускай арганізацыі нацыянальнага руху, выступаюць у Сеціве розныя "нэксты" ды тлумяць сьвядомасьць людзей.

Стварэньне абарончых дружынаў -- даўняя неабходнасьць. Але ў сітуацыі рэпрэсіўнай вайны яно можа (і мусіць) быць пакуль што толькі дыскрэтнай справай. Гэта зразумела. Публічнага адкрытага аб'яўленьня аб стварэньні дружыны з пазначэньнем структураў, раёнаў і асобаў трэба асьцерагацца, бо ў гэтым, як правіла, выяўляецца арганізацыйная мэтодыка "канторы", якая заканчваецца арыштамі.

У гэтай сітуацыі, калі ўжо нельга перамяніць падзеі, ёсьць розныя варыянты амартызацыі ўдару, пра якія не пажадана тут гаварыць (бо не публічная гаворка). Важна прасторавае пашырэньне прысутнасьці людзей у горадзе, не канцэнтрацыя ў цэнтры Менска, дакладнае вызначэньне зьместу, пачатку і заканчэньня акцыі ўхваленьня гадавіны БНР.

Няхай жа сёлетнае адзначэньне Дня Волі будзе разумным і аб'яднае беларусаў вакол ідэалаў 25-га Сакавіка, дасьць вопыт, сілы і беларускі імпульс дзеля адраджэньня нашай славы і свабоды.

20 сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


🇨🇷🇨🇷🇨🇷"НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!
Сёньня 25-ы Сакавік -- вялікае нацыянальнае сьвята -- Дзень Волі, 103-я гадавіна аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ.

Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом.

Яшчэ не настаў час, каб "выйсьці шчыльнымі радамі". Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар'ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць.

Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


НАВУМЧЫК dan repost
СЬВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ: «За гэтыя месяцы мы як нацыя зрабілі больш, чым за апошнія 26 гадоў».

Ну, пра тое, што адбывалася апошнія 26 гадоў, шаноўная спадарыня Сьвятлана можа проста ня ведаць, але прызнаюся, што і я ў жніўні 2020-га быў амаль згодны са сваім сябрам Сяргеем Абламейкам, які канстатаваў, што палітычнае фармаваньне беларускай нацыі завершанае.

Бо 12 красавіка 1995, калі дэпутатаў БНФ, зьбілі ў парлямэнце за Сьцяг і «Пагоню», падтрымаць нас выйшлі некалькі сотняў. У жніўні ж 2020-га сотні тысяч выйшлі пад нацыянальным сьцягам — выйшлі самі, пры тым што «электаральныя лідэры», мякка кажучы, не імкнуліся ўздымаць гэты сьцяг.

Але падзеі апошніх месяцаў паказваюць, што аптымістычная канстатацыя была пасьпешнай.

Бо палітычная сьпеласьць нацыі, акрамя іншага, вызначаецца здольнасьцю самастойна вырашаць свой лёс. Часам могуць быць тэхнічныя пасярэднікі, але — ня больш чым тэхнічныя. Апошняе і, што галоўнае — вызначальнае слова мусіць быць за самой нацыяй.

Ці сасьпела нацыя — будзе пацьверджана ці абвергнута ў залежнасьці ад таго, ці зробіць нацыя ўрокі з гісторыі. З 1920-га, калі Масква патапіла ў крыві БНР. З Рыскага міру 1921 г., калі Беларусь падзялілі з удзелам Масквы. З 1941-га, калі Масква аддала Беларусь на зьнішчэньне Гітлеру. З 1944-га, калі нацысцкая акупацыя была зьмененая бальшавіцкай. З 1950-80, калі Масква выкачвала зь Беларусі рэсурсы. З 1986-га, калі Масква хлусіла пра Чарнобыль, а пазьней сабраныя на "суботніках«у БССР мільёны былі пералічаныя ў фонд... Мінатамэнэрга СССР. З 1994-га, калі Масква прасунула на трон свайго стаўленіка. З 1996-га, калі кіраўніцтва ВС-13 пад уплывам Масквы села за перамовы з Лукашэнкам — і Лукашэнка быў Масквой выцягнуты з імпічмэнту, у якім ужо стаяў адной нагой. Нарэшце, самы апошні ўрок — жнівень 2021-га, калі ўратаваўся Лукашэнк менавіта з падтрымкай Масквы.

Вось апошняе паўтару: менавіта Пуцін, менавіта Крэмль, менавіта Расея ў жніўні 2020-га ўратавалі Лукашэнку. І Масква застаецца ці не адзінай сталіцай на тэрыторыі эўрапейскага кантынэнту, якая абыякава ўспрымае катаваньні і рэпрэсіі ў Беларусі.

І калі пасьля ўсяго гэтага нацыя пагодзіцца на Маскву як ключавую фігуру ў вырашэньні яе лёсу, і зноў пасадзіць сябе на шыю прамаскоўскага ўладара (на што Захад можа заплюшчыць вочы) — значыць, урокі засталіся ня вывучанымі, памылкі — не асэнсаванымі, і пра завяршэньне фармаваньне нацыі гаварыць зарана. Бо нават самы «дэмакратычны», але прарасейскі лідэр рана ці позна накіруе ОМОН на людзей зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, і ізноў будуць катаваць за беларускую мову, паколькі беларускасьць і расейская імперскасьць — катэгорыі несумяшчальныя.

І калі нацыя згодная заставацца пад Масквой — значыць, наперадзе ізноў праца, палітычная, асьветніцкая, якой многія з нас займаюцца ўжо 30 гадоў, а некаторыя і значна болей. І для якіх лета 2020-га, як пісалі летась у ліпені мае калегі па Апазыцыі БНФ у ВС-12 — толькі эпізод у змаганьні за Беларусь.

Змаганьні, якое, бясспрэчна, будзе пераможным. Бо, як пісаў іншы мой сябра, Уладзя Арлоў — «Бо іначай проста ня варта жыць».


Сёння ад прадстаўнікоў маладога пакалення даведаўся пра такую , можна казаць спантанную акцыю, якая прайшла на мінулым , альбо пазамінулым (ня надта важна)тыдні ў школах горада.
Як вядома,па дасягненні 14- гадовага ўзросту, юнаму тынэйджару належыць мець пашпарт. Ну і канечне ж, прапагандысцкая машына не можа не скарыстаць гэты момант, каб не папіярыць самізнаецекаго(.
Вернемся ж да сутнасці справы. Як было згадана вышэй , на мінулым тыдні шмат якім школьнікам, ва ўрачыстай абстаноўцы ,ўручылі пашпарты.
А яшчэ, акрамя дакументу,дзеці атрымалі ў падарунак кніжачку, ў якой на першай старонцы красаваўся сто раз адфаташоплены ды падмазаны партрэт Лукашэнкі.
Магчыма, хтосьці з маладзёнаў і паставіў ўсунуты ў рамку партрэт сабе на тумбачку, ці павешаў над ложкам, але ж асноўная маса выдзерла яго з кніжкі ,ды адправіла ў сметніцу! Проста ў класах сваіх школ! А нехта выкінуў і ўсю кніжку цалкам.
Пасля гэтага, шакаванае кіраўніцтва,амаль што ці не на чале з дырэктарамі ,правярала гэтыя сметніцы ды данішчала стаптаныя ды падраныя, адным словам апаганеныя “сьвятыя абліччы” ўсенароднаабранага”!
БараніБог,каб потым гэтыя паперкі не ганяў вецер дзесьці на прасторы паміж Юнькамі ды Пятым гарадком)))!
Вось так, шаноўныя прапагандысты- ідыёлагі.Гэты пэрформенс сьведчыць аб тым,
што малалое пакаленне вам ўжо не належыць. Ніякімі байкамі пра нейкую “стабільнасьць” і светлую будучыню разам з БРСМ ,ды чалавекам з падранага партрэта ,вы ўжо яго (маладое пакаленне)не купіце. А поўныя памыйныя вёдры з ператворанымі ў смецце фотамі- таму яшчэ адно неабвержнае сведчанне!


НАВУМЧЫК dan repost
Я не прыхільнік містыцызму, але не пакідае адчуваньне, што беларускую дэмакратычную апазыцыю перасьледуе нейкі злы рок: як толькі ўзьнікае патрэба ў міжнароднай дапамозе — увага Захаду пераключаецца на нешта іншае. Найбольш красамоўны прыклад — прэзыдэнцкія выбары 9 верасьня 2001 году: назаўтра пасьля «элегантнай перамогі» Лукашэнкі вядучыя сусьветныя выданьні напісалі пра масавыя фальсыфікацыі і ўзьнялі пытаньне — калі ж нарэшце сьвет усур’ёз возьмецца за апошняга дыктатара Эўропы. Але яшчэ праз дзень беларуская тэма была змытая на далёкую пэрыфэрыю: кіруемыя тэрарыстамі самалёты ўрэзаліся ў нью-ёрскія хмарачосы, усім стала не да Беларусі.

Як бы ні ставіцца да ідэі перамоваў апанэнтаў рэжыму з Лукашэнкам, даводзіцца прызнаць, што бяз моцнай міжнароднай падтрымкі (у бок апазыцыі) і ня менш моцнага ціску (на Лукашэнку) перамовы немагчымыя. Але трэба глядзець праўдзе ў вочы: афіцыйны Менск можа пайсьці на нейкія крокі толькі ў выніку адной з двух умоваў, адна зь якіх — пазыцыя Масквы. Праўдай застаецца і тое што прымусіць гэта зрабіць можа толькі раўназначны гулец, які знаходзіцца з Расеяй у роўнай палітычнай і ваеннай вагавай катэгорыі — ЗША. Эўрапейскі зьвяз можна нават ня браць пад увагу — ён пэрманэнтна дэманструе хранічную слабасьць, што і выявіў нядаўні феерычна правальны візыт у Маскву кіраўніка зьнешнай палітыкі ЭЗ.

У гэтым сэнсе, цяжка ўявіць якія-небудзь горшыя адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам, чым цяперашнія (акрамя вайны, канешне). Цяперашні абмен «камплімэнтамі» паміж Байдэнам і Пуціным зафіксаваў узровень нават не «халоднай вайны» часоў Брэжнева і Андропава, а супрацьстаяньне гадоў позьняга Сталіна. Да таго ж, у «крымскай» прамове Пуціна няцяжка пачуць ня надта і прыхаваныя экспансіянісцкія намеры: ва ўсялякім разе, словаў пра створаныя бальшавікамі «квазідзяржавы» па пэрымэтры сучаснай Расеі з 1991 года з вуснаў кіраўнікоў Расеі не гучала.

У такой сытуацыі для Пуціна пайсьці на саступкі Байдэну ў тэме Беларусі і аслабіць «сацыяльна блізкага» Лукашэнку — азначае самому прадэманстраваць слабасьць, а гэта ні пры якіх варыянтах не адпавядае інтарэсам гаспадара Крамля. Калі ў больш звыклых для яго тэрмінах — такое было б «не па-пацанскі».

Канешне, было б памылкай зьмяншаць значнасьць міжнародную актыўнасьць Рады БНР, офісу Ціханоўскай, дыяспаральных арганізацый у дзясятках краінах сьвету, іх як адкрытыя, гэтак і кулюарныя сустрэчы. Гэта важна хаця б для ціску на рэжым у справе вызваленьня палітычных вязьняў.

Але, думаецца, галоўнае залежыць ад таго, што робіцца і што будзе рабіцца ў самой Беларусі. І тут я маю на ўвазе другую (а насамрэч, галоўную) умову — ціск на ўлады беларускага грамадзтва. Міжнародная падтрымка будзе наўпрост прапарцыйнай гэтаму ціску. І пры пэўных умовах ён можа дасягнуць такой сілы, што ніякія перамовы ўжо не спатрэбяцца.

І калі вярнуцца да тэмы дзіўных ды неспрыяльных для апазыцыі супадзеньняў — хто ведае, магчыма, у іх ёсьць і пэўны сэнс: нейкая вышэйшая сіла дасылае беларусам заклік спадзявацца толькі на сябе.


ПРАЦЯГ ПСЭЎДААПАЗІЦЫЙНАЙ ПРАЦЫ НА МАСКВУ

Мала было "новой конституции" з мэтаю перашкоды неабходнасьці разуменьня беларускім грамадзтвам вяртаньня законнай Канстытуцыі 1994 г., як групоўка "Газпром/ФСБ" праз Ціханоўскую і "дэмСМІ" выкінула новую агентурную ідэю - старт новага "галасаваньня" дзеля пачатку "перамоваў"...

Зразумела, што "Голос" такая самая структура і з такім самым прызначэньнем, як "КС" і "НАУ" - падман недасьведчаных беларускіх людзей, якія дзясяткі гадоў не цікавіліся беларускай палітыкай, пакуль яна імі не зацікавілася.

Досьвед прыцягненьня "невероятных" да любых прарасейскіх ініцыятыў, з актыўнай дапамогай "дэмСМІ" маецца.

Вось і зараз, агентура і прайдзісьветы ад "новай" псэўдаапазцыі працягваюць палітыку неабходную Расеі - за "новай хваляй" пратэстаў распачаць "другую хвалю" з тым, каб не дазволіць людзям асэнсаваць неабходнасьць адстойваньня беларускіх нацыянальных інтарэсаў у палітыцы.
Пакінуць усё на ўзроўні "вікторыі, кулачка, сардэчка", белых бранзалетыкаў і лёзунгаў па-расейску, кшталту - "кто угодно, только не он", "Света - наш презідент"...

Праглядаецца і патрэба пакінуць недасьведчаных наіўных людзей пад уплывам прарасейскіх псэўдаапазіцыйных структураў з тым, каб у свой час замест Лукашэнкі працягнуць новага маскоўскага стаўленіка але захаваць лукашызм.

Горкім будзе тое пахмельле для "невероятных", яно б можа і нічога, калі б за ўсімі гэтымі расейскімі гульнямі не стаяў лёс Беларусі.

Зянон Пазьняк


Паралельная рэчаіснасць. Гляджу прэзентацыі з абласнога вучнёўскага краязнаўчага конкурса, і адна з удзельніц пачынае свой выступ: "У наш час, калі адраджаюцца вёскі..."

Самае страшнае, што гэтага "новояза" абавязаныя прытрымлівацца ўсе, хто працуе ці вучыцца ў любых дзяржаўных установах. Цэлая культура хлусні, якая мусіць, з аднаго боку, "яднаць" усіх, для каго прызначаны "Год народнага адзінства", з іншага - дзяліць на "сваіх" і "чужых". Хто хлусіць - "свой", хто не хлусіць - "чужы" і "вораг".

І ў гэта ўсё сотні тысяч людзей уцягнутыя. Нейкі д'ябальскі Оруэл.

Кастусь Шыталь




Ад усяго сэрца віншуем ўсіх чытачак нашага сьціплага канала са Сьвятам!
Бяз вас- няма нас! Вы наша сіла, надхненьне і падтрымка!
Хочацца пажадаць Вам нашы дарагія ,найперш здароўя,канечне шчасьця, і каб тыя , хто каля вас ,прыносілі хіба толькі радасьць!


НАВУМЧЫК dan repost
Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнтаў Сербіі і Ганы, расейскую актрысу Якаўлеву («Интердевочка”, “Каменская” – актрыса сапраўды добрая), але праігнараваў 90-годзьдзе Гарбачова. І ў гэтым – ён увесь. Без Гарбачова саскрабаў бы ён дзярмо з кароў на Шклоўшчыне (ён любіць слова “дзярмо”, ён і рос, па яго словах, у дзярме). Але ўдзячнасьць – рыса, не вядомая Лукашэнку.

Я б нават сказаў так: з тымі, каму ён мусіць быць удзячны за сваю кар’еру і нават за свой лёс (як былы першы сакратар Магілёўскага абкаму Лявонаў, які ўратаваў яго ад турмы) – ён жорстка распраўляецца (Ганчар, Захаранка, той жа Лявонаў і г.д.).

Тлумачыць не бяруся: тут ужо патрэбныя спецыяльныя веды ў псіхіятрыі. Аднак пра гэта варта памятаць тым, хто сёньня яго выратоўвае.


PRO MEMORIA

2 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га склікання прагаласаваў за прэзідэнцкую форму кіравання краінай.

Парламенцкая апазіцыя БНФ "Адраджэньне", якую ўзначальваў Зянон Пазьняк, была катэгарычна супраць увядзення пасады прэзідэнта, таму байкатавала галасаванне, папярэджваючы, што прэзідэнцтва можа мець негатыўныя вынікі.


Дазвольце я адным прыкладам абвергну тэзіс – “А якая розьніца, якая мова і які сьцяг?”. Ключавую ролю ў вылучэньні Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта (канец 1993-пачатак 1994) адыграў Віктар Ганчар. Дастаткова сказаць, што гэта дзякуючы яму быў зьніжаны ўзроставы цэнз з 40 гадоў да 35 (Лукашэнку да 40 не хапала паўгады). Лукашэнка НІКОЛІ не насіў дэпутацкі бел-чырвона-белы значок, толькі БССРаўскі. І калі б Віктар спытаўся – «Саша, а почему ты не носишь значок с государственным флагом?» - адказу хапіла б, каб адмовіцца ад вылучэньня. Але адказу хапіла любому з тысяч звычайных актывістаў БНФ, нацыянальнага руху. Для Ганчара ж гэтай тэмы не існавала зусім. У сэнсе нацыянальнай сьвядомасьці ён быў “девственно чист” – скажам, я ня чуў ад яго ні слова па-беларуску. Ён проста не задаў такога пытаньня. А калі і спытаўся – задаволіўся адказам.

Ганчар заплаціў за гэта самым дарагім – жыцьцём.

Так, канешне, ў шмат якіх важных справах тэма Сьцяга і Мовы – не істотная. Але ў самых важных яна – вызначальная.

Зенон Пазьняк


Сталингулаг dan repost
Когда читаешь дневники людей, живших во время революций, голода, репрессий, войны и других страшных событий, всегда поражаешься той обыденности, с которой они рассказывают об ужасных вещах. Только вчера они обсуждали музыку, сегодня уже вскользь упоминают, что посадили близкого им человека, потом идут рассуждения о том, где купить картошку, и снова размышления, теперь уже на тему литературы, потом опять о потерях и так далее. А ты читаешь и не можешь поверить с какой скоростью человек адаптируется к новым реалиям. Обратите внимание, как сегодня изменился язык в соцсетях. Те, кто совсем недавно строил маршруты путешествий, ожидая открытия границ, сейчас сравнивают тюрьмы и выясняют где сидеть тяжелее всего. Как быстро все стали ориентироваться, что зоны, оказывается, бывают «красные» и «чёрные». Теперь все знают, чем спецприёмник отличается от СИЗО, и СИЗО с ШИЗО тоже никто не спутает. Знают, как правильно собирать передачу, что туда можно упаковывать, а что нельзя. Вот так плавно и легко лагерный уклад вошёл в нашу жизнь, и вещи, которые раньше, казалось бы, касались только тех, кому в чём-то не повезло, теперь касаются всех. Подсознательно каждый уже примеряет на себя тюремную робу, и это, на самом деле, по настоящему страшно


Тут жа ўзьнік абсурдны покліч звальняцца з тэатра ў знак пратэсту. На гэта наклалася яшчэ абурэньне за забойствы мірных дэманстрантаў рэжымнымі карнікамі, за хапун і катаваньні людзей. Акторы часта людзі імпульсіўныя. Латушка не паўстрымаў купалаўцаў, не патлумачыў, не прадухіліў памылковых разбуральных дзеяньняў. Праўда, можа, ён не разумеў, што робіцца і што будзе. Але гэта не мяняе справы.

Паўтаруся, тэатр ёсьць мастацтва асаблівае, узьдзеяньне яго на чалавечы дух глыбокае і непасрэднае, творчасьць -- калектыўная, жывая і тымчасовая. Нацыянальны тэатр -- гэта вобраз нацыі, павялічаны і сфакусаваны на сцэне. У нацыянальным тэатры важна зьберагчы трупу і захаваць традыцыю, якая робіць працяг.

Разьбітую на кавалкі вазу ці прыгожы посуд можна склеіць, але яго не паставіш ужо на агонь, не наліеш, не нагрэеш вады. Яшчэ праз некалькі месяцаў пасьля эксодусу тэатр можна было б вярнуць, аднавіць. Але час няўмольна бяжыць, і чым далей, тым незваротна зьнікае пэрспэктыва вяртаньня. І нават калі абрынецца акупацыйны рэжым, гэта ня значыць, што адразу адновіцца ўсё ў культуры, калі беларусы ня стануць гаспадарамі ў сваёй дзяржаве.

22 люты 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
кандыдат мастацтвазнаўства


КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-5)

4. Найвялікшая страта ў культуры

За 26 гадоў антыбеларускага рэжыму Беларусь пацярпела вялікія страты ў мастацтве, літаратуры і ў гуманітарнай культуры. Найвялікшай стратай, якая сталася нядаўна, -- гэта катастрофа, якую немагчыма было ўявіць, -- ліквідацыя сакральнай зоркі беларускага мастацтва, альфы беларускай нацыянальнай культуры -- трупы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Цяперашняе грамадзтва, прыніжанае за 26 гадоў зьдзеку над нацыяй, нават не разумее, што сталася.

"Тэатр -- гэта нацыя" -- азначэньне, выказанае расейскім драматургам Аляксандрам Астроўскім 150 гадоў таму, стала формулай тэатра і прыкметай зьяўленьня нацыі. Вобразам нацыі быў тэатр.

Тэатр імя Янкі Купалы стварыў нацыянальную тэатраньную школу сцэнічнага і акторскага мастацтва высокага ўзроўню і дасканалай якасьці. Гэтая школа была сістэматэзаваная ў традыцыю, што забясьпечвала пераемнасьць.

Антыбеларускі рэжым ужо амаль зьнішчыў нават беларускую літаратуру, разбурыў Саюз пісьменьнікаў, ліквідаваў Дом літаратара, але, магчыма, ведаючы вагу нацыянальнага тэатра ў культуры, сатрап асьцерагаўся рэзанансу ад яго разбурэньня, абмяжоўваўся тут забаронамі і кантролем. І вось катастрофа сталася раптам за некалькі дзён. Практычна, уся легендарная трупа пакінула тэатр у знак пратэсту і абурэньня дзеяньнямі крымінальнай улады, што забівае і катуе людзей. Суіцыдны падарунак тэатра рэжыму тут жа быў прынялы варожай уладай. Дарога вяртаньня зачынена. У імгненьне тэатр перастаў існаваць.

Гэта жахліва. Дэмарш з пагрозай існаваньню тэатра ў сітуацыі антыбеларускай палітыкі прамаскоўскага рэжыму і ў сітуацыі ўнутранай акупацыі ўлады ў краіне -- недапушчальны, бо самазабойчы. Гэта тое самае, калі б аб'яўляць дэмарш ці галадоўку на Калыме ці ў Асьвенцыме супраць рэжыма ўтрыманьня ў лагеры, пратэстуючы пагрозай сваёй сьмерці супраць палітыкі Гітлера, Сталіна, ці тым жа самым палохаць Хусэйна альбо Лукашэнку. Мы бачым, як гэткім чынам аб'яўляюць галадоўкі і пратэстуюць у Беларусі асобныя людзі, жывучы ў ілюзорнай рэальнасьці, бачым, чым канчаецца гэтая пагроза памерці ў беззаконьні перад людаедамі (якім не абходзіць жыцьцё чалавека). Ідзе вайна супраць Беларускай нацыі не на жыцьцё, а на сьмерць. Не палохайце ворагаў магчымасьцю сваёй сьмерці. Яны гэтага не баяцца, бо самы імкнуцца ўгробіць нас і адкрыта пра тое кажуць. Ці ўсе асьлеплі? Ці ўсе аглохлі? У краіне паўзучы генацыд, які цягнецца ўжо 27-мы год. Беларусаў хапаюць на вуліцах па плану, па разнарадцы за нацыянальны колер адзеньня, за чытаньне беларускіх кніг, за размову па-беларуску, за колер фіранак, выламваюць дзверы, зьбіваюць 80-гадовых людзей. У беларусаў даўно няма ні правоў, ні законаў. Гэтая вар'ятня, гэты абсурд мае назоў -- зьнішчэньне Беларускага народа. Спачатку трэба тое зразумець, а потым рабіць.

Тэатр ёсьць мастацтва калектыўнае і разбурэньне яго незваротнае. У гісторыі беларускай сцэны пад савецкай акупацыяй быў выпадак, калі акупанты расстралялі ў 1930-х гадах увесь тэатр БДТ-3 Уладзіслава Галубка, усю акторскую трупу сьцерлі з твару зямлі. Цяпер жа, што крыўдна, калектыў тэатра Янкі Купалы сам падставіў сябе пад разгром.

Нельга было кідаць пэрлы перад сьвіньнямі і рабіць дэмарш самазьнішчэньня перад ворагамі нацыі. Гэта ня нашая ўлада. Яна чужая, прамаскоўская, непадкантрольная народу і закону. Ёй начхаць на беларускае тэатральнае мастацтва і на акторскае існаваньне. Трэба было змагацца з рэжымам сваім мастацтвам, выцерпець і захаваць трупу нават у цяжкіх і невыносных умовах. Трэба было адчуваць адказнасьць за лёс беларускай сцэны і зьберагчы калектыў. Час мінае, і мастацтва мусіць быць.

Будучы за акіянам, я прасіў сяброў-адраджэнцаў у Беларусі сустракацца і гаварыць з акторамі, паўстрымаць іх ад неразважных дзеяньняў, пісаў пра тое. Былі размовы і сустрэчы. Не дапамагло.

Значная доля віны ў разбурэньні тэатра ляжыць на былым лукашысцкім чыноўнікау, на той час дырэктары тэатра, спадару Латушку. Рэжым яго звольніў за недагляд настрояў у тэатры. Гэта абурыла актораў.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

219

obunachilar
Kanal statistikasi