Позірк. Навіны пра Беларусь dan repost
Каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве прайшоў пікет у падтрымку Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Андрэевай і іншых затрыманых журналістаў.
"Мы дамагаемся павелічэння санкцый супраць тых асоб, якія адказныя за парушэнні правоў чалавека", – заявіла на пікеце дырэктар тэлеканала "Белсат" Агнешка Рымашэўская-Гузы.
Яна заклікала калегаў да салідарнасці, цярплівасці і надзеі.
"Іра, Каця, спадар Уладзімір Мацкевіч, Дар'я Чульцова, нашы калегі з іншых СМІ, прафесіяналы, патрыёты, адданыя справе людзі. Менавіта такіх людзей беларуская хунта – гэта нават не рэжым, гэта хунта, якая ўтрымлівае ўладу сілай пасля ганебна прайграных выбараў – садзіць за краты альбо выштурхоўвае з краіны!" – заявіў намеснік дырэктара "Белсату" Аляксей Дзікавіцкі.
У прадстаўніцтва Еўракамісіі перадалі петыцыю.
"Мы, журналісты тэлеканала "Белсат", звяртаемся да Еўракамісіі з петыцыяй у справе ўвядзення персанальных санкцыяў супраць усіх функцыянераў і супрацоўнікаў служб, судовай і пенітэнцыярнай сістэм, датычных да пераследу незалежных медыяў у Беларусі", – было сказана ў дакуменце.
☝️ Журналістцы Кацярыне Андрэевай у ліпені прысудзілі 8 гадоў калоніі за "здраду радзіме". Прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай павінны агучыць заўтра. Пракурор запатрабаваў для яе 4 гады калоніі.
Крыніца: BPN