Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко перазатрыманы на трое сутак
У нядзелю, 18 ліпеня, скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, якога забралі па арт. 342 КК. За гэты час яму не было прад’яўлена абвінавачванне, не была абраная мера ўтрымання, ён сядзеў у ізалятары на Акрэсціна як падазраваны.
Сёння яго, як і галоўнага рэдактара НН Ягора Марціновіча, не адпусцілі, а затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэксу. Па якім менавіта, следчы не гаворыць. Вядома толькі, што на гэты раз затрымалі на трое сутак. Інфармацыі пра тое, чаму не вызвалілі галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, блізкія дагэтуль не маюць, піша @nashaniva