Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры dan repost
💬 Альгерд Бахарэвіч: “Мы павінны выкарыстоўваць свой аўтарытэт, свой голас, каб свет пра нас не забываўся”
— За апошні год, што мы з жонкай, паэткай Юляй Цімафеевай, жывём не ў Беларусі, мы мелі столькі ўвагі да сваёй творчасці, у нас было столькі запрашэнняў на фестывалі, выступленні, колькі раней ніколі не было. Мы за год далі 70 інтэрв'ю заходнім СМІ. Не адмаўлялі нікому.
Няўжо ў краіне павінен быў адбыцца такі жах, каб на Беларусь звярнулі ўвагу?! Мы становімся больш бачнымі, таму сваёй мэтай, мэтай тых, хто з’ехаў і мае магчымасць прамаўляць да шырокай публікі, мы бачым расповед пра Беларусь. Мы павінны выкарыстоўваць свой аўтарытэт, свой голас, каб свет пра нас не забываўся.
Беларусь — таксама Еўропа, мы самі мусім гэта прыняць і казаць на ўвесь свет. Мы не экзотыка і не кантынент, які затануў.
📌 З анлайн-дыскусіі «Культура Новай Беларусі»