☝️Сябры, нагадаем, што сёння а 19.00 чакаем вас на «Творчай кухні» з шорт-лістарамі сёлетняй прэміі Гедройця Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай!
📕Сяргей Абламейка – доктар гісторыі, пісьменнік і журналіст. Яго кніга “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” атрымала прэмію Францішка Багушэвіча за найлепшую гістарычную прозу. У этапнай кнізе аўтар па-новаму асэнсаваў працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш чым 200 гадоў.
📘Таня Скарынкіна – пісьменніца са Смаргоні. Лаўрэатка паэтычнай прэміі Андрэя Белага. У кнізе “Райцэнтр”, якая трапіла ў шорт, аўтарка спрабуе ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, намагаецца вырваць нерасказаныя смаргонскія (і не толькі) гісторыі з цемры забыцця.
🙌Далучайцеся да размовы а 19.00 на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і @euroradio.