Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
‼️Ранішні напад на журналістаў і праваабаронцаў па ўсёй Беларусі. Абнаўляецца👉👉👉https://spring96.org/be/news/101926
▪️Ад самай раніцы 16 лютага ў дом да гомельскай журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай прыехалі АМАПаўцы. Яны патрабуюць адчыніць дзверы дома. Паведамляецца папярэдне, што следчыя праводзяць ператрус у межах крымінальнай справы па артыкуле 362 КК РБ (Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў).
▪️Ператрус у гэты час праводзіцца ў гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.
▪️Таксама раніцай прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў у фэйсбуку, што да яго ломяцца ў дзверы невядомыя.
▪️Ператрусы праводзяцца таксама ў старшыні БАЖу Андрэя Бастунца і намесніка арганізацыі Алега Агеева.
▪️Паведамляецца аб тым, што ператрусы пачаліся ў сябраў Магілёўскай філіі "Вясны" Аляксея Колчына і Барыса Бухеля.
▪️У Магілёве ператрус праводзіцца на кватэры журналіста-фрылансера Алеся Буракова малодшага.
▪️З ператрусам прыйшлі да каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", праваабаронцы "Вясны" Андрэя Палуды.
▪️Ператрус пачаўся у кіраўніка Мазырскай філіі "Вясны" Уладзіміра Целяпуна, а таксама да кіраўніцы светлагорскай філіі "Вясны" Алены Маслюковай.
Паведамляецца, што ператрусы праводзяцца ў тым ліку і супрацоўнікамі аддзелаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК).
▪️Прайшоў ператрус у бацькоў віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай. Шукалі дакументы. Забралі флэшку і кніжку «Маніторынг аддзяленняў міліцыі». Сама Ірына на волі.
▪️Старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца забралі супрацоўнікі ГУУС Менгарвыканкаму. Дома ператрус не праводзіўся, але яго будуць ладзіцць ў офісе БАЖ.
▪️Пачаўся ператрус у прэсавай сакратаркі Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозкава Яўгеніі Парашчанкі.