Новы Час dan repost
Ніна Багінская: Мой народ не раб
Нiна Багiнская спецыяльна для DW напiсала пра тое, як яна бачыць Беларусь, Лукашэнку i Цiханоўскую, а таксама пра тое, што натхняе асабiста яе на пратэст.
(Арфаграфiя аўтара пакiнута ў арыгiнале).
"Маці наша, Беларусь наша, колькі яшчэ будуць зьвінець ланцугамі дзеці Твае?
"Собака бьющую руку лижет". О не, не, не, мы нашчадкі Міколы Гусоўскага, мы племя Скарыны, браты Кастуся Каліноўскага! Мы ўжо вам не сабакі!
Беларусь ліцьвінская — краіна жаноцкага роду. Жаноцкі род — гэта вытрымка: вычакаць час, здольнасьць ператрываць мажлівую небясьпеку. Інтэлект жанчыны вышэйшы за мужчынскі, бо, нарадзіўшы дзіця, жанчына мае клопат аб захаваньні роду, а гэта значыць, роднага этнасу, Бацькаўшчыны. Мужчына — ваяр, цяга да войнаў, заваёў, улады — гэта мужчынскі род.
Тысячагадовая гісторыя Беларусі — гэта гісторыя абароны, захаваньня свайго этнасу ад ворагаў, што праз нашу краіну (цэнтар Эўропы) ішлі на ўсе бакі Сьвету. На гэта патрэбна больш адвагі, чым забіваць. Наша хрысьціянская заступніца Беларусі — Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая. Яе крыж, зроблены Лазарам Богшам, знаходзіўся ў Магілёўскім краязнаўчым музэі, зьнік падчас II Сусьветнай вайны...
Рэпрэсii ў мiнулым i ў сучаснай Беларусi
Пасьля II Сусьветнай вайны людзі пацягнуліся да дабра, да міра. Краіны з імпэрскім таталітарным утварэньнем пачалі руйнавацца. Толькі праўда, справядлівасьць, добрыя ўчынкі захоўваюць жыцьцё людзей, жыцьцё нашай плянэты Зямля. Сэнс жыцьця чалавека — не пагубіць экалёгію чалавека, захаваць добрыя стасункі паміж людзьмі, расьлінным і жывёльным сьветам.
А для гэтага трэба прыпыніць работу зла. Мы нелюдзі, калі ў сучасным Сьвеце Зямлі хоць адна нацыя (народ), хоць адна расьліна ці жывёліна загіне, прыпыніць сваё існаваньне. На жаль, войны, рэпрэсіі не прыпыніліся. У Беларусі аднавіўся сталінскі фашызм 20-30-х гадоў прошлага стагодзьдзя. Лукашэнка збудаваў таталітарную сыстэму, абустроіў зьнішчэньне правоў і свабод чалавека. Фактычна на Беларусі ўзьнікла рабаўладаньне. У гэтым яму дапамагае імпэрская Пуцінская Маскоўская дзяржава — "Россия".
Мы, народ беларускі, вінаваты, што столькі год — больш дваццаці — трывалі ягоную антынародную сыстэму, але ў 2020 г., нарэшце, ізноў падняліся на вызваленьне. Сталі вядомы Ціханоўская, Калеснікава, Цапкала... Людзі ўспомнілі свой гістарычны нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, забаронены ўладаю Лукашэнкі, і масаю пайшлі на пратэсты.
Чытаць далей