Новы Час dan repost
Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка ІІІ
Дзяніс Івашын
Трэцяя частка расследавання цалкам прысвечаная інфармацыі пра выяўленых «беркутаўцаў» у шэрагах мінскага АМАП — сілавога падраздзялення, якое ўжо афіцыйна знаходзіцца ў статусе аб’екту санкцый ЗША. Супраць кіраўніцтва атрадаў АМАП задзейнічаныя і санкцыі Еўрасаюза, Канады і Вялікабрытаніі.
Значную дапамогу ў межах гэтай часткі расследавання здзейсніла само Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, якое надало неабходную факталагічную інфармацыю. Гэтыя звесткі пацвердзілі ў тым ліку і вынікі ўсіх папярэдніх расследаванняў.
Маштабная ўцечка інфармацыі з МУС РБ
У 2018 годзе адбылася ці не найбольш маштабная ўцечка даных асабовага складу сталічнага структурнага падраздзялення МУС РБ. Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама апублікавала на сваім сайце імёны і прозвішчы падначаленых супрацоўнікаў, якія стаяць у чарзе на жытло па месцы сваёй службы. У спісах фігуравалі ажно 2149 (!) чалавек.
Апроч супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў у спісах меліся даныя на прадстаўнікоў праваахоўных органаў з усіх дзевяці сталічных раённых падраздзяленняў УС, а таксама мінскага аддзелу ўнутраных спраў на транспарце. Для нашага расследавання самае важнае — тое, што ў апублікаванай інфармацыі маюцца звесткі пра 345 (!) байцоў мінскага атраду міліцыі асаблівага прызначэння. З улікам нізкага ўзроўню адтоку кадраў (да 2020 года) і пераводу нязначнай колькасці байцоў у іншыя падраздзяленні абсалютная большасць з іх служыла ў гэтым атрадзе да самага нядаўняга часу.
Гэтая інфармацыя размяшчалася на сайце ГУУС Мінскага гарвыканкама з некаторай актуалізацыяй ажно да сакавіка 2019 года. Усе гэтыя спісы былі старанна заархіваваныя і цяпер даступныя для ўсеагульнага вывучэння.
Варта зазначыць, што апублікаваныя мінскім ГУУС звесткі пра супрацоўнікаў АМАП цалкам пацвярджаюць сапраўднасць даных, прадстаўленых ініцыятывай BYPOL наконт асабовага складу сталічнага атраду гэтага падраздзялення.
У згаданым спісе супрацоўнікаў мінскага АМАП з пазначэннем іх пазіцый у чарзе на жытло фігуруе значная колькасць выяўленых у Беларусі байцоў «Беркута» — восем чалавек.
Амаль у самым канцы спісу з пазіцыяй №333 быў мікалаеўскі «беркутавец» Сяргей Панасенка. Яго крыху апярэдзіў таварыш па службе Мікалай Стагарняк, які меў пазіцыю №329, і дастаткова далёка адарваўся ад іх наперад іх калега з Адэсы Сяргей Кімінчыжы, які займаў 291 месца. Пра іх мы ўжо пісалі ў другой частцы расследавання.
Цікава, што астатнія пяцёра колішніх «беркутаўцаў» пастаўленыя ў чаргу разам і ўмоўна аб’яднаныя ў адну групу з пазіцыямі, адпаведна, ад 255 да 259. Першае месца ў гэтай групе займала супрацоўніца роты міліцыі асаблівага прызначэння (РМАП) «Беркут» Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Мікалаеўскай вобласці Яўгенія Лысак.
Імя Яўгеніі Лысак таксама выяўленае сярод кантактаў фігурантаў папярэдніх расследаванняў, якія разам з ёй зараз служаць у мінскім сталічным АМАПе.
Чытаць далей