Уладзімір Мацкевіч: Нам патрэбны не дыялог, а перамовы з уладай
"Нам патрэбны не дыялог, а перамовы з уладай", — сказаў у эфіры "Радыё Рацыя" метадолаг Уладзімір Мацкевіч, адзін з удзельнікаў грамадзянскай ініцыятывы "Сход" (@shodbelarus).
Ініцыятары "Сходу" падкрэсліваюць, што ні да якай палітычнай сілы не належаць і не збіраюцца замяняць сабой органы ўлады, а толькі шукаюць людзей, здольных размаўляць і дамаўляцца з чыноўнікамі рознага ўзроўню.
"Дыялог не патрэбны з уладамі, патрэбныя перамовы. На гэтыя перамовы мы павінныя прымусіць улады пайсці. Прымусіць можна, толькі маючы палітычную волю і палітычную арганізацыю. "Сход" можа паўплываць на тое, каб аднавіць палітычную волю, зрабіць больш рашучай нашую частку грамадства. Крок за крокам прымушаць улады да перамоваў па змене рэжыму, па ўсталяванню часовага ўраду і г.д.", — кажа Уладзімір Мацкевіч.
Амаль 90 тысяч чалавек прагаласавалі за кандыдатаў у дэлегаты на "Сход". Першая сесія прадстаўнікоў запланаваная праз тыдзень, 21 лютага.
@methodology_by