Новы Час dan repost
Расійскія «дыскусійныя клубы» — праваднікі «русского мира»
У 2007 годзе падчас знакамітай Мюнхенскай прамовы, Пуцін задэклараваў абранне Расійскай Федэрацыяй новага асаблівага шляху, які палягаў у актывізацыі неаімперскай палітыкі. Пасля гэтай падзеі расійская імперыякратыя з новай сілай распачала правядзенне агрэсіўнай дзейнасці ў межах рэалізацыі стратэгіі «soft power» у суседніх з ёй дзяржавах. Аб’ектам сталі перадусім краіны, якія раней уваходзілі ў Савецкі Саюз і якія Расія лічыць непасрэднай сферай свайго ўплыву і жыццёвых інтарэсаў. У гэтых краінах «блізкага замежжа», паводле расійскай тэрміналогіі, расійская «чацвёртая ўлада» пачала ствараць прапагандысцкія медыяклубы, асноўнымі задачамі якіх стала кансервацыя значнай часткі грамадства ў расійскай культурніцкай, гуманітарнай і інфармацыйнай прасторы, падтрыманне шчыльнай сувязі і каардынацыя дзеянняў з прарасійскімі сіламі, а таксама акцэптацыя станоўчага вобразу Расіі, што ўсё разам і вызначае стратэгію «мяккай сілы» РФ. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ