«Людзі з інваліднасцю – як і ніхто іншы – не павінны быць закладнікамі сістэмы»
Першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Юлія Міцкевіч – да Міжнароднага дня асоб з інваліднасцю:
«У 2016 годзе Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Быў нават распрацаваны нацыянальны план па яе рэалізацыі да 2025 года. Аднак нам вядома, як мінімум з 2020 года людзі з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі падвяргаюцца палітычнаму пераследу, катаванням, бесчалавечнаму абыходжанню і знаходзяцца ў турмах і калоніях.
Двое з іх, Ігар Леднік і Мікалай Клімовіч, памерлі ў зняволенні, не дачакаўшыся свайго вызвалення. Мы бачым таксама, як дзяржава пазбавіла людзей з інваліднасцю, у тым ліку дзяцей, доступу да сэрвіснай падтрымкі праз некамерцыйныя арганізацыі і дабрачынныя фонды, якія былі ліквідаваны з прычыны палітычнай сітуацыі ў краіне.
Пры гэтым на пасяджэннях ААН чыноўнікі Лукашэнкі крывадушна адмаўляюць гэтыя факты.
Нашая каманда, якая займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці і ўразлівых груп, знаходзіцца ў сталай камунікацыі з арганізацыямі для людзей з інваліднасцю. Разам мы працуем над стратэгіямі і тактычнымі крокамі, каб змяніць сітуацыю з правамі, магчымасцямі і ўмовамі для людзей з інваліднасцю як зараз, так і ў будучыні на ўзроўні дзяржкіравання.
Мы разумеем, што сістэмныя змены патрабуюць часу, але менавіта цяпер важна пачаць кансалідацыю высілкаў усіх зацікаўленых бакоў – праваабаронцаў, міжнароднай супольнасці, актывістаў і саміх беларусаў.
Людзі з інваліднасцю – як і ніхто іншы – не павінны быць закладнікамі сістэмы. Наш абавязак змяніць гэта – перад тымі, хто ўжо страціў сваё жыццё, і перад тымі, хто працягвае змагацца за сваё права на годнае існаванне».
@CabinetBelarus