Гжэгаж Схетына абраны старшынём парламенцкай групы Сейма і Сената Польшчы «За свабодную Беларусь»
Спадар Схетына – былы маршалак Сейма і міністр замежных спраў Польшчы, дзейны старшыня камісіі па міжнародных справах Сената Польшчы.
Павел Латушка, які быў запрошаны на пасяджэнне рабочай групы Сейма і Сената, ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прадставіў дэпутатам-чальцам групы прапановы па супрацоўніцтве і дзеяннях, накіраваных на падтрымку барацьбы беларускага грамадства за дэмакратычныя перамены. Сярод прапаноў:
▪️непрызнанне выбарамі таго фарсу, які арганізуе Лукашэнка 26 студзеня 2025 года;
▪️падтрымка прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа;
▪️садзейнічанне ў легалізацыі беларускіх грамадзян у Польшчы, уключаючы беларускіх добраахвотнікаў;
▪️падтрымка ў даступным атрыманні вышэйшай адукацыі абітурыентамі з Беларусі;
▪️падтрымка беларускай ідэнтычнасці і незалежных СМІ.
Гжэгаж Схетына адзначыў, што ў інтарэсах Польшчы «захоўваць актыўную палітыку ў дачыненні да Беларусі, ажыццяўляць далейшую ізаляцыю рэжыму і адначасова праяўляць адкрытасць да беларускага грамадства».
Падрабязней – на канале Паўла Латушкі.
@CabinetBelarus