Палявая пошта dan repost
У межах акцыі #беларускіпанядзелак распавядаем пра праекты, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы, гісторыі і культуры. Сёння падрыхтаваў для вас падборку "маладых" каналаў па тэме, у іх яшчэ не так шмат падпісчыкаў, але адміны робяць годны кантэнт, то раю прыглядзецца да:
— Калекцыя.by. Гэта тэлеграм-старонка анлайн музея беларускіх калекцыянераў, можна пабачыць цікавыя рэчы з прыватных збораў.
— Смак падарожжаў. Навіны замежнага турызму для беларусаў і актуальная інфармацыя па ўмовах уезду ў адкрытыя для турызму краіны.
— Куфар старажытнасцяў. Аўтарскі канал гісторыка Паўла Каралева, ёсць адукацыйныя лекцыі, экскурсіі па Менску і Беларусі, гісторыі пра выбітных дзеячоў і шмат чаго яшчэ пра наша мінулае і сучаснае.
— Музей на телеге. Віртуальны музей беларускай народнай культуры, класныя матэрыялы па фальклору і этнаграфіі.
— Жывая бібліятэка. Каманда ладзіць цікавыя анлайн і афлайн мерапрыемствы на тэму інклюзіі і правоў чалавека.