📌«Ніякі дождж не можа ісці вечна»
Пайшоў трэці месяц, як галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч ўтрымліваецца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца. За два месяцы следства так і не здолела скончыць справу, дзе налічыла ўрон у 3.5 тысячы рублёў, таму тэрмін утрымання пад вартай працягнулі яшчэ на месяц — да 18 кастрычніка.
Ягор і за кратамі трымаецца сваіх прынцыпаў і нават падбадзёрвае ўсіх, хто яму піша, паведамляе "Наша Ніва". Хочаце атрымаць сваю порцыю пазітыву — пішыце яму на адрас: Мінск, Валадарскага, 2, СІЗА №1, 220030 Марціновічу Ягору Аляксандравічу.