😳 Вясковец адзначаў продаж кватэры і адпраўляў знаёмых «за дабаўкай». У выніку застаўся без 7200 рублёў
У Пружанскую міліцыю звярнуўся 53-гадовы жыхар раёна, які паведаміў, што з яго рахунку зніклі грошы, якія засталіся ад продажу кватэры.
Вясковец распавёў, што некалькі дзён запар прымаў гасцей і піў з імі алкаголь. Калі напоі канчаліся, ён даваў картку і адпраўляў гасцей у краму. Праз некаторы час мужчына выявіў прапажу 7200 рублёў.
Аказалася, што 35-гадовы знаёмы пацярпелага здымаў у банкамаце грошы. Частку ён згубіў, а астатнія патраціў на асабістыя патрэбы. Наша Нива.