#dissidentby
🔗
500 дзён у зняволенні знаходзяцца музыкі TORBAND Музыкаў разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка 2022 года ў Рагачове. Пад адміністратыўным арыштам яны заставаліся два месяцы за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Пазней музыкаў арыштавалі ў межах крымінальнай справы. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, у знявазе Лукашэнкі.
Дзмітрыю Галавачу прысудзілі
9 год узмоцненага рэжыму,
Яўген Бурло атрымаў
8 год узмоцненага рэжыму,
Андрэя Ярэмчыка асудзілі на
7,5 год узмоцненага рэжыму.
✉️ Падтрымайце музыкаў і напішыце ім словы салідарнасці:
▪️Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык
ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
▪️ Дзмітрый Валер'евіч Галавач
ПК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
▪️ Яўген Валер'евіч Бурло
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
🖥
Даслаць ліст бясплатна праз dissidentby