Птушкі, як і людзі, з узростам маюць менш сяброў
Брытанскія даследчыкі стварылі карту з дадзенымі шасцігадовых назіранняў за ізаляванай папуляцыяй дамавых вераб’ёў. Гэтыя птушкі вострава Lundy (Вялікабрытанія) ужо больш за 25 гадоў пад пільным вокам вучоных.
🐦 На карце пазначаны ўзрост птушак і іх сацыяльныя кантакты. Карта адлюстроўвае, што больш старыя птушкі маюць значна менш сяброў, чым маладыя. Прычым даследаванне паказала, што неабавязкова галоўная прычына гэтага – меншая колькасць птушак сталага ўзросту. Усё можа быць і інакш: на старых птушак ужо не дзейнічае натуральны адбор, які б аддаваў перавагу менавіта тым, якія маюць больш сяброў.
🐦 Папярэдняе даследаванне гэтай жа папуляцыі дамавых вераб’ёў паказала, што большая колькасць сяброў, асабліва супрацьлеглага полу, а таксама кантактаў з іншымі вераб’ямі дапамагае маладым птушкам паспяхова гнездавацца. А цяпер аказалася, што ў сталым узросце сітуацыя змяняецца. Малая колькасць сяброў і меншая сацыяльная актыўнасць хаця і не даюць ніякіх пераваг, але і не нясуць негатыўных наступстваў.
Доктар Шродэр дадае: "Схільнасць заводзіць сяброў, як мінімум для вераб’ёў, можа змяняцца з іх узростам. Пакуль яны маладыя, гэта дазваляе ім займець больш сяброў і стварае перавагі. Аднак пасля таго, як яны з узростам перастаюць размнажацца, гэта ўжо не мае для іх значэння так як іх гены ўжо не будуць перадавацца патомкам".
Паводле перакладу Дмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by.
📷 Дзякуем за фота дамавога вераб’я Віталю Некрашэвічу.