Мая Краіна Беларусь dan repost
24 лістапада 1996 года з парушэннем заканадаўства быў праведзены рэферэндум
Парламент запусціў працэдуру імпічменту, а Канстытуцыйны Суд прызнаў неадпаведнасць прапаноў з пункту гледжання Канстытуцыі. Але на дапамогу Лукашэнку прыбыла Расія. Не пры Пуціне, а "дэмакраце" Ельцыне.
Тры дні да рэферэндуму ў Менск прыляцеў прэм'ер Расіі Віктар Чарнамырдзін з двума высокапастаўленымі чыноўнікамі, пачаліся перамовы і ў выніку камуністы з аграрнікамі паверылі Расіі. Сфальсіфікаваны рэферэндум адбыўся, а Вярхоўны Савет быў знішчаны.
Прадстаўнік БНФ Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў тады: "Рашэньні, прынятыя сёньня ўначы, не былі вялікай нечаканасьцю. На вялікі жаль, ужо дзьвесьце гадоў намі кіруюць з Масквы. І натуральна, зараз маскоўскія гаспадары былі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць тут рэжым Лукашэнкі".
"Імпічмэнт абавязкова павінен адбыцца. Інакш – рэпрэсіі, разбурэньне краіны і дыктатура" – у дзень рэферэндуму пісаў Шарэцкаму Зянон Пазняк. А Васіль Быкаў пра Лукашэнку сцвярджаў "Ён цалкам парабаціў гэты народ".
Historyja 👌 Мая краіна Беларусь