За жаданне бараніць Украіну - два з паловай гады калоніі
Студэнта-першакурсніка Андрэя Маслава затрымалі ў сярэдзіне траўня мінулага года беларускія памежнікі недалёка ад украінскай мяжы. Сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне перапіску з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Паводле студэнта, адразу пасля пачатку вайны ён стаў цікавіцца, як можна падтрымаць Украіну. Андрэй больш хацеў займацца валанцёрскай і гуманітарнай дзейнасцю.
У жніўні мінулага года хлопцу было "прысуджана" два з паловай гады пазбаўлення волі за падрыхтоўку да ваенных дзеянняў у складзе іншай арміі. У чэрвені гэтага года пачаўся новы судовы працэс па арт. 411 КК РБ (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Падтрымаць хлопца можна па адрасе: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сикорскага, 1, Андрэй Алегавіч Маслаў
#студэнцтва_за_кратамі