Зянон Пазьняк


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций






Репост из: ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Нацыянальна-вызвольны Рух Вольная Беларусь падтрымлівае ініцыятыву ўкраінскага блогера Аляксандра Балаганава аб зборы на 100 дронаў для Палка Каліноўскага

Украінскі блогер Аляксандар Рыкаў “Балаганаў” абвесьціў у сваіх сацсетках аб вялікім зборы на дроны для Каліноўцаў. Плануецца сабраць кошты на 100 дронаў.

Пра збор павінна даведацца як мага больш беларусаў, таму важна распаўсюджваць інфармацыю і рабіць публікацыі!!! Горача заахвочваем вас да рэпостаў і да данатаў на нашых слаўных ваяроў!!!

Хтосьці не верыць, што ў нас усё атрымаецца, хтосьці нават марыць, каб не атрымалася! Але мы з вамі ведаем, што Добрых Людзей Больш!

Сума вельмі вялікая 45000 дол і дапамагчы можна 2 спосабамі:
1) адмовіцца ад кавы з раніцы і зрабіць донат любога памеру
2) І проста падзяліцца інфармацыяй пра гэты збор з Добрымі людзьмі

ГАЛОЎНАЕ!!! Беларусам з Беларусі Забаронена данаціць!!! Бяспека галоўнае!


Як можна дапамагчы?

1
) Картай
Ме
га збор для Палка Каліноўскага 100 дронаў

🎯Мэта: 1 800 000.00 ₴
🔗 Спасылка: https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka
💳Нумар карты банку 5375 4112 1743 7685

2) Paypal balaganoffff@gmail.com
3) Patreon (Аднаразовая падпіска) patreon.com/balaganoff (http://patreon.com/balaganoff)
4) крыптавалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7

Слава Украіне! Жыве Беларусь!






ГОЛАС З 2014-га

Рашыўся яшчэ раз падняць свой «голас у пустыні» -- Змагаймася, калі хочам жыць. Маладыя і дужыя, бяжыце ў полк Каліноўскага, нас чакае перамога над сіламі зла. Сьпяшаймася. Арда паванна быць разбурана. Змагаймася разам з Украінай – пераможам!

----------------------------------------------------------------------------------------

АЙЧЫННАЯ ВАЙНА - ЗБРОЯ НАРОДУ

http://pazniak.info/page_aychyinnaya_vayna_-_zbroya_narodu___

Тактыка Захаду адносна акупацыі Украіны Масквой была зразумелай адразу, і нават наперад. Але трэба было, каб мінула два тыдні бязвыніковай гаварыльні пра іхную “заклапочанасьць”, каб адбылася фактычная анэксія Крыма, каб усім, хто ня ў стане быў разумець, усё стала зразумела. Заходнія палітыкі паводзяць сябе дакладна так, як некалі пры здачы Чэхаславаччыны Гітлеру. І таксама, як той Чэмбэрлен, яны задаволеныя сабой.

Зразумела, што цяперашнія чэмбэрлены вырашылі ўлагодзіць Пуціна (як гэта знаёма!): аддаць яму Крым і абараніць Украіну. Адным словам, і козы жывыя, і ваўкі наеліся. Яны думаюць, што Пуцін супакоіцца на дасягнутым, і тады яны загоняць яго ў “дыялог” з украінцамі, палохаючы санкцыямі. І будуць гаварыць, гаварыць... Гэта іхняя тыповая філісьцерская манера паводзінаў у палітыцы. Яны заўсёды “заклапочаныя”... сваім камфортам.

Калі б такое здарылася, як яны думаюць, то трэба было б адразу распускаць АБСЭ, як поўную непатрэбшчыну ў новай геапалітычнай рэальнасьці. Трэба б было здаць у архіў Гэльсінскія пагадненьні і шэраг іншых актаў, на якіх грунтуецца цяперашні цывілізаваны сьвет у міжнародных адносінах. Зрэшты, такое, відаць, здарыцца, бо ўжо, фактычна, здарылася. Перадзел сьвету пачынаецца.

Першымі зрэагавалі кітайцы, і ўжо падрыхтавалі праект закона аб сібірскіх тэрыторыях і кітайскім грамадзянстве за межамі Кітая. Мяркую, што самы час беларусам падумаць пра вяртаньне сваіх тэрыторыяў і сталіц. Стары часовы парадак у Эўропе бурыцца. Арда, якая ўтварылася на вялікай крыві, ня можа зьнікнуць бяссьледна, але толькі праз вялікую кроў. Каб гэтага ня здарылася, трэба, вобразна кажучы, даць Ардзе па пысе, пакуль яна яшчэ не паднялася. Гэта адзіны мэтад у размове з Ардой. І адзіная мова, якую яна разумее. Уся бяда ў тым, што няма каму ёй па яе пысе даць у сьвеце, дзе сілай кіруюць бязвольныя палітыкі з філісьцерскімі мазгамі.

Нікчэмнасьць іхных паводзінаў яшчэ і ў тым, што анэксіяй Крыма справа не абмяжуецца. Барацьба вядзецца за Украіну. Гэтая апэрацыя плянавалася Масквой даўно. Іншага шанцу для яе ажыцьцяўленьня ў Крамля ўжо ня будзе. Гэта шанец для Масквы апошні, і назад у іх дарогі няма. І пуціністы тое разумеюць.

Украінцам трэба спадзявацца, перш за ўсё, на самых сябе. Армія слабая. Улада нікчэмная. Моцны толькі народ. Трэба раздаць зброю народу, узброіць яго. Калі не раздадуць, то украінцам трэба ўзброіцца самым, забраць зброю і не палохацца пакутаў і ахвяр. Гэта ёсьць для іх Айчынная вайна. Вораг ужо аб’явіў, што будзе засяляць украінцамі ўсходнюю Сібір. Арду пераможа ня армія, яе пераможа толькі Украінскі Народ.

Такая самая збройная матрыца супраціўленьня павінна быць і для Беларусі, захоп якой ўжо падрыхтаваны Лубянкай знутры. Ключавыя пазыцыі ў краіне абстаўлены расейцамі і расейскімі цітушкамі. Мяжа адчынена. Расейскія ваенныя базы ўведзены ў Беларусь. Авіяцыя перакінута на беларускую тэрыторыю. Чорнай расейскай прапагандай нашпігаваны сеціва і эфір. Увесь час нішчаць ўсё беларускае.


Усё гэта сьведама зроблена праз здрадніка і вырадка народа, якога не павінна насіць беларуская зямля. Яшчэ дзесяць гадоў таму рэжым адабраў ўсю паляўнічую зброю ў беларусаў, а беларуса Аўтуховіча за знойдзеныя ў яго чатыры паляўнічыя патроны кінулі на доўгі час і на зьдзек ў турму. Гэта частка плану расейска-гэбоўскай палітыкі па раззбраеньню народа і падрыхтоўка захопу Беларусі.

Ужо гадзіньнік празваніў на Айчыннай вежы. Рыхтуймася да вайны, бо яна ўжо пачалася. Ганьба – не наш шлях. Наш шлях – гонар і барацьба.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

10 сакавіка 2014. Зянон Пазьняк


Репост из: Беларускі Дом
⚡️З нагоды юбілея Зянона Пазьняка (24 красавіка Пазьняк адзначыць 80 гадоў!) Беларускі Дом адчыняе першую індывідуальную фотавыставу “МЕНСК: Адлюстраванне часу”!

🗓️КАЛІ: 28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ свабодны!

Беларускі Дом у Варшаве прадставіць эксклюзіўную выставу фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў. Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК".

📸Гісторыі, археалогіі, барацьбе за зберажэнне гістарычнай архітэктуры і забудовы Мінска Зянон Пазьняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989). Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма.

Падчас адкрыцця выставы адбудзецца размова з Зянонам Пазняком пра фотамастацтва.




Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
🔥 Пачынаецца распад Расеі?! Смаленская Рэспубліка стварае Канстытуцыю. Афіцыйная мова — беларуская

Смаленскі Рэспубліканскі Цэнтр прэзентаваў праект Канстытуцыі Смаленскай Рэспублікі. Канстытуцыю прэзентавалі былы расейскі дэпутат, старшыня СРЦ Уладзіслаў Жывіца і прадстаўнік СРЦ Вадзім Сідараў.

Сваемі думкамі пра падзею падзяліўся і беларускі нацыянальны лідэр Зянон Пазьняк.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі нацыянальна-вызвольных рухаў Ічкерыі і Бураціі: Джамбулат Сулейманаў і Зуртан Халтараў.

Глядзіце рэпартаж WARTA:
https://youtu.be/E2uo7i8wQts


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НЕКАЛЬКІ СЛОЎ НА УГОДКІ СЬМЕРЦІ ГЕНАДЗЯ КАРПЕНКІ

...у канцы сакавіка Карпенка пазваніў мне ў Варшаву і сказаў, што хацеў бы прыехаць і пагаварыць. Гаворка адбылася адкрытая і ад душы. Карпенка прапанаваў падтрымаць мяне і Беларускі Народны Фронт у агульнай публічнай заяве. Вырашылі, што 31 сакавіка дзеля гэтага мы адмыслова зьбіраем Сойм БНФ, на якім будзе прысутнічаць Карпенка і на якім будзе агучана сумесная заява аб супрацы з БНФ. Для Масквы, для беларусажэрцаў і маскоўскіх халуёў гэта быў бы ўдар, якога яны не чакалі.

Усё дзеялася хутка. Але на Сойм Карпенка не зьявіўся. Я зразумеў, што нешта здарылася. Званіў у Менск і даведаўся, што Карпенка ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане. Праз некалькі дзён ён памёр...

Чытаць цалкам:
https://telegra.ph/ZYANON-PAZNYAK-NEKALK%D0%86-SLO%D0%8E-NA-UGODK%D0%86-SMERC%D0%86-GENADZYA-KARPENK%D0%86-04-07


[...працяг...]

І ў той жа час, уся гэтая групніцкая "паліцічэская інцелігенцыя" (дзе бальшыня ёсьць сама кантора, якая носіцца з бутафорыяй падстаўной фігуры), слухаючы паганую прапаганду, ціха маўчыць аб крымінальнай адказнасьці ўсяго расейскага грамадзтва за вайну і злачынствы супраць чалавецтва, зробленыя расейцамі ва Украіне.

Ці зразумеюць маскалі сэнс Боскага знаку і пакараньня ў "Крокусе" -- ня ведаю. Крымінальная сьвядомасьць не задумваецца аб пакутах яе ахвяраў. Яна ня робіць высноваў і, атрымаўшы адплату за грэх, толькі зацінаецца ў зьле.

29 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАСТАЯННЫЯ Ў ЗЬЛЕ АЛЬБО ЗАЦЕМКА ПРА РУСКАМІРЦАЎ

Заўважана, што пачалася сістэмная атака канторы на НВР "Вольная Беларусь" і на маю асобу. Маскалі адчулі пагрозу і пачалі актыўнасьць. Узбудзіліся "памыйкі аднаго акцёра" ў Інтэрнэце і журналісты -- самае пашыранае апірышча канторы ў прапагандзе варожых спраў. Асабліва сталі жангляваць загалоўкамі, бо загалоўкі чытаюць (хаця ў самым матар'яле зусім пра іншае). Напрыклад, загаловак: "Пазнякоўцы раскрытыкавалі Ціханоўскую за спачуванне ахвярам "Крокусу", хаця на гэтую тэму не было ніякіх заяваў (тым больш пра названага фігуранта). Але ж "тэлевізія" піша, непаважліва называючы беларускі рух "пазьнякоўцамі", -- гэта чытаюць.

Тут я заклікаў бы беларусаў уважліва назіраць. Узьнікае сітуацыя, калі агентура, якая яшчэ не спалілася, будзе паліцца. Цікавы працэс.

Што датычыць тэмы, то, магчыма, кантору ўзнэрваваў камэнтар Паўла Усава, выказаны ім, здаецца, у Фэйсбуку аб тым, што "група" (якую агучвае падстаўная асоба) не выказвае шкадаваньняў аб штодзённым (вось ужо тры гады) бамбаваньні Расеяй украінскіх гарадоў ды вёсак, аб гібелі пад бомбамі і ракетамі сотняў мірных жыхароў Украіны, а вось для ахвяраў бандыцкіх разборак тэрарыстаў унутры Расеі, якая напала на Украіну і забівае украінскі народ, для гэтых маскоўцаў у групнікаў, бачыце, зьявіўся "жаль" і выказана "чалавечнасьць".

Гэты цынізм з боку "групы", шкадаваньне асяроддзя агрэсара, які забівае ўкраінцаў і беларусаў спадручнымі Лукашэнкі, вельмі сімптаматычны.

Выходзіць, што Пуцін, у заначцы падспудна ўсё ж такі, "мудры", і Крым, здаецца, пад скурай таксама "расейскі". Ня вытрымалі слабыя галовы, выказаліся. А такая ж была нібы та патрыятычная дэмагогія, такая "нарацыя".


Тое, што адбылося пад Масквой у "Крокусе", -- гэта для маскалёў ёсьць кара Божая, Боскае папярэджаньне за напад на Украіну, за забойствы ўкраінцаў і беларусаў. Гэта знак для хворага расейскага грамадзтва, якое дало мандат Пуціну на вайну і якое павінна адказваць за гэта.

Калі хтосьці яшчэ ня хоча таго разумець, тлумачу ў цытатах: "22 февраля 2022 года. Совет Федерации единогласно поддержал обращение президента Владимира Путина и разрешил использовать вооруженные силы России за рубежом."

( https://www.bbc.com/russian/news-60480511)

Гэта адбылося за два дні да нападу на Украіну. І далей -- яшчэ тлумачэньне ў цытатах: "Вопросы о возможности использования армии рассматриваются в Совете Федерации. Хотя постановления Совета Федерации от 7 июля 2006 года (219-СФ), от 16 декабря 2009 года (456-СФ) и от 30 сентября 2015 года (355-СФ) дали Путину право принимать решения об использовании вооруженных сил за пределами России и без соответствующего одобрения Совета Федерации." (https://www.bbc.com/russian/news-60480511)

Такім чынам Савет Федэрацыі Дзяржаўнай Думы Расеі даў дазвол Пуціну і на акупацыю Грузіі, і на акупацыю Абхазіі, і двойчы на акупацыю Украіны.

Вось гэта і ёсьць мандат расейскага грамадзтва на агрэсію і вайну плюс тое, што мандат на агрэсію і вайну палітычна і маральна падтрымала ўсё расейскае грамадзтва, ад самых нізоў да экзальтаваных вярхоў павальна, -- паэты, мастакі, артысты, сьпевакі, вучоныя, грамадзкія дзеячы і г. д. (прытым некаторыя зь іх загінулі пад абломкамі "Крокуса", не зразумеўшы і не пакаяўшыся).

І пасьля гэтага чуем, што драньства і цынізм групнікаў (агучаны Ціханоўскай), пачала прапагандаваць журналісцкая прапаганда. Цікава, за каго яны прымаюць беларускіх людзей, што іх слухаюць і чытаюць?

Дарэчы, беларускі народ ніякага мандату на расейскую акупацыю і на здраду для Лукашэнкі не даваў, баларускі народ стаіць супраць вайны. А паглядзіце, як расейская агентура (асабліва ў Летуве і ва Украіне) абгаджвае беларускі народ, імкнучыся прыпісаць яму "калектыўную адказнасьць" за здраду ўзурпатара Лукашэнкі і за расейскую акупацыю сваёй краіны.

[...працяг ніжэй...]


Репост из: Тутэйшы Шляхціч
🤯 Як два беларускіх дзеяча ўратавалі частку старога Менску

Сёння ад Старога Гораду ў Менску засталося няшмат. Але нават і яе савецкая ўлада прагнула знішчыць дазвання. Але так і не змагла. Бо на абарону гістарычнай забудовы сталі двое беларускіх дзеяча.

Л.Баразна разам з З.Пазняком у 1969 г. надрукавалі артыкул у абарону гістарычнай забудовы ў газеце «Правда». Як вынік - Машэраў быў змушаны адкласці знішчэнне гістарычных будынкаў у цэнтры горада(Траецкага прадмесця, Высокага Рынка, Ракаўскага прадмесця і інш).

Лявон Баразна актыўна ладзіў акцыі пратэсту супроць знішчэння гістарычнай забудовы.

Акурат неўзабаве перад чарговай акцыяй пратэсту сп.Лявона ўдарылі нажом у цёмным двары. Існуе меркаванне, што такім чынам КДБ расправілася з годным беларусам, які для іх быў як камок у горле.


ЗЬМЁРТВЫХУСТАНЬНЕ

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы. Віншую ўсіх нас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам Вялікадня -- Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым!

Зьмёртвыхустаньне засьведчыла, што Хрыстос Сын Чалавечы і Сын Божы ёсьць Бог.

Дьве тысячы гадоў таму адбылася найвялікшая падзея ў гісторыі людзтва. Хрыстос, прышоўшы на зямлю і навучаючы, і памершы пакутліва на Крыжы, зьмяніў сьвет. Людзі даведаліся і паверылі, што сэнс жыцьця ёсьць у вечнасьці, і што само жыцьцё ёсьць выпрабаваньне і гарт душы, і падрыхтоўка да вечнага існаваньня, жывучы па запаведзях і чынячы дабро.

Хрысьціянства стварыла новага чалавека -- чалавека духа і душэўнага ўсьведамленьня, чалавека з унутраным сьветам, дзе жыве Бог, калі чалавек верыць Яму.

Важна ня толькі як і што ты робіш, але і тое, што ты думаеш, і што адчуваеш. Дзеяньні, учынкі, жыцьцё цела і сьвет душы павінны быць у гармоніі веры і зьместу існаваньня. Падзеі мінаюць, цела дачаснае, а ўнутраны сьвет душы -- вечны. Трэба ствараць і берагчы вечнасьць у сабе.

Гэта так моцна, так глыбока. І галоўнае, што чалавек веры ніколі не адзінокі, бо ёсьць Бог. Бог вечны, справядлівы, спагадны. Бог суддзя.

Памятаю нашага слаўнага прыхільніка Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" пратэстанцкага пастара Эрнэста Сабілу. За веру ў Бога рускія бальшавікі прысудзілі яму, 19-гадоваму юнаку, расстрэл, які потым зьмянілі на 25 гадоў зьняволеньня. Эрнэст адпакутваў 13 гадоў і вярнуўся ў 1964 годзе, веручы і славячы Хрыста. Шчырасьць веры і Бог уратавалі яго, каб загартаваўся дух.

Няхай жа дух беларусаў не ўпадзе, але гартуецца ў цяжкім часе існаваньня маскоўскай цемры. Хай розум наш будзе хуткі, воля нязломнай, а рука моцнай, бо існуе толькі сьвятло, і цемра сканае пад сілай сьвятла!

Хай будзе Бог над нашай старонкай! Хай уваскрэсьне наш добры і вялікі Беларускі народ! Хай будучыня Беларусі будзе сьветлай, вольнай і вечнай!

Хрыстос уваскрос! Славім Яго! Ляўдэтур Езус Хрыстус!
Жыве Беларусь!

31 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК




АБАРОНІМ АЙЧЫНУ ЗБРОЯЙ

Настала тое чаго наіўныя людзі не хацелі ведаць і чуць. Банда лукашыстаў вядзе рэпрэсіі супраць беларускага народу. Беларусаў хапаюць, б'юць, калечаць кідаюць ў турмы, там адбіраюць здароўе і забіваюць. Гэта вайна супраць народа. За злачынствы і забойствы беларусаў банда Губазіка павінна быць ліквідавана. Беларусы ведаюць што і як трэба рабіць.

УВАГА! Патрэбна мабілізацыя дзеля стварэньня беларускага вызвольнага войска на аснове Палка Каліноўскага. Дапамагайма сабе. Беларусь мусіць быць вызвалена ад антынароднага рэжыму. Бандыты мусяць быць пакараныя, банды прарасейскай улады ліквідаваныя.
Дабраахвотнікі, запісвайцеся ў Полк Каліноўскага, уступайце ў "вучэбку" Палка. Час не чакае. Ніхто ня вызваліць і не абароніць Беларусь акрамя нас самых.

Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
НВР «Вольная Беларусь» -- Зянон Пазьняк

Ніжэй зьмяшчаем матар'ялы Палка Каліноўскага аб войску і абароне Айчыны.

https://bel.army/news/2722.html


Репост из: ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Зьневажальнік Беларусі Гітанас Наўседа, здаецца, "уліп"

У Сэйме Летувы стварылі Часовую сьледчую камісію.
Цытата з парталу "Свабода":
"Паводле камісіі, у атачэньні Гітанаса Наўседы знайшлі некалькі дзясяткаў асобаў, якія ўяўляюць пагрозу інтарэсам нацыянальнай бясьпекі празь цяперашнія або ранейшыя сувязі зь людзьмі, якія кантактуюць з спэцслужбамі Расеі ці Беларусі. Некаторых зь іх Наўседа нібыта плянаваў прызначыць сваімі дарадцамі".


Репост из: ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Народная Праграма "Вольная Беларусь" ужо на фронце!

Вітаньні ўсім беларусам ад ваяра збройных сіл Украіны, беларуса, сябра Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”!

Праграма “Вольная Беларусь” – гэта праэкт новай Беларусі, візія вольнай краіны, за якую варта змагацца са зброяй у руках!

Нагадваем вам пра магчымасьць спампаваць альбо набыць Праграму: https://www.bns-volnayabelarus.org/prahrama-volnaja-bielarus

Жыве Беларусь!





Показано 20 последних публикаций.