Навіны з сусьвету хрысьціянскай літаратуры на беларускай мове!
Нядаўна выйшла перавыданьне перакладу на беларускую мову адной з самых папулярных кніг К.С. Льюіса — «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб».
Менавіта ў гэтай кнізе расказваецца пра прыгоды Люсі, Пітэра, С'юзэн, Эдмунда, якія трапляюць ў зімовую Нарнію, змагаюцца з вядзьмаркай і пазнаюць магутнага Льва Аслана.
Гэтая кніга напісаная ў 1950 годзе, першая з нарнійскай сэрыі, стала найбольш знакамітым творам Льюіса і ўлюбёнай казкай мільёнаў дзяцей па ўсім сьвеце.
У 2017 годзе выйшаў пераклад на беларускую мову, і, зразумела, гэты наклад хутка скончыўся. І вось, у 2024 выйшла перавыданьне!
Сёньня і заўтра (22-23.11) ёсьць магчымасьць набыць кнігу са зьніжкай у «Акадэмкнізе». Падрабязнасьці чытайце
тут.
Хутчэй за пакупкамі! «Леў, вядзьмарка і гардэроб» па-беларуску — шыкоўны падарунак на Раство!