ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ЗАСНАВАНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ТЭАТРУ Ў ВАРШАВЕ
19 лістапада 1765 г. у няісным цяперака будынку Опэрнага тэатру па вул. Каралеўскай, акторы караля Станіслава Панятоўскага далі прэм'еру камэдыі Юзэфа Бяляўскага "Зламысьнікі".
Паколькі трупа мела ўсе рысы цалкам прафэсійнага і нацыянальнага калектыву (іграла па-польску і зарабляла на існаваньне), 19 лістапада ў Польшчы адзначаемэцца гадавіна заснаваньня Нацыянальнага тэатру.
Стварэньне нацыянальнай сцэны было задумкай караля ў межах адукацыйных і культурных рэформаў, з мэтай агульнага ўздыму Рэчы Паспалітай.
Калектыў выступаў у Апэоальні два гады (1765–1767), яго дзейнасбць была перапынена хваляваньнямі, якія ахапілі краіну (Барская канфэдэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай). Аднаўленьне спэктакляў зьвязана з прыняцьцем у 1774 годзе тэатральнай манаполіі.
Гурт выступаў у Радзівілаўскім палацы (сёньня рэзідэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Польшча) на Кракаўскім перадмесьці. Варта адзначыць, што на сцэне быў прадстаўлены мясцовы рэпэртуар, асабліва камэдыі Францішка Багамольца і Адама Чартарыйскага. Войцех Багуслаўскі дэбютаваў на гэтай сцэне ў 1778 годзе.
З 1779 г. пастаяннай сцэнай тэатру стала камяніца на плошчы Крамінскіх, а ў 1833 годзе быў адбудаваны вялікі будынак, які Вялікі тэатар займае дагэтуль.
Насупраць будынку тэатру разьмешчаны помнік нашаму выбітнаму суайчыньніку - Станіславу Манюшку☝️
Выявы -
RadioPolskie.pl,
Wikipedia.pl