Еўрапейскі культурны фонд (European Cultural Foundation, Амстердам) супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» абвяшчае конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform 2018/2019
Мэта праграмы – судзейнічаць прафесійнаму развіццю беларускіх менеджараў культурных і сацыяльных праектаў, накіраваных на дасягненне пазітыўных грамадскіх зменаў сродкамі культуры.
Тэматыка лекцый і практычных заняткаў уключае наступныя пытанні: стратэгічнае планаванне; распрацоўка, прасоўванне і ацэнка культурных праектаў; прыцягненне рэсурсаў для рэалізацыі праектаў; устойлівае развіццё арганізацый; кіраванне чалавечымі рэсурсамі; роля культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнні сацыяльных праблем; міжрэгіянальнае і міжнароднае культурнае супрацоўніцтва і інш.
У якасці выкладчыкаў праграмы ArtPlatform 2018/2019 выступяць тэарэтыкі і практыкі з Беларусі і замежжа. Працягласць праграмы: сем выязных сесій ў перыяд з верасня 2018 г. па верасень 2019 г. Кожная сесія складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама дае магчымасці знаёмства з працай розных ініцыятыў і арганізацый. Працоўныя мовы – руская і англійская (з перакладам). Удзел – бясплатны.
Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове. Дзеля ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць запоўненую анкету і матывацыйны ліст. Асноўныя крытэры: абгрунтаванасць заяўкі, наяўнасць вопыту рэалізацыі культурных і/або сацыяльных ініцыятыў, вопыт міжсектарнага ўзаемадзеяння.
Прыём заявак ажыццяўялецца да 1 ліпеня 2018 года па электронным адрасе ArtPlatform2018.19@gmail.com
Спасылкі на анкеты для спампоўкі: https://drive.google.com/file/d/1gClHpLbnQ38PMBUOEb1TDT1UnZDfMpBA/view ( на беларускай мове) альбо https://drive.google.com/file/d/1QeixIyHa8SJ3r4HVCtbee5Ql6OLr2wup/view ( на рускай мове)