«Фонд Клуні за справядлівасць» апублікаваў справаздачу аб судовым працэсе па справе Віктара Бабарыкі
Праваабарончая арганізацыя «Фонд Клуні за справядлівасць» апублікавала справаздачу аб судовым працэсе па справе Віктара Бабарыкі, у якім прыйшла да высновы, што стандарты справядлівага судовага разгляду ў дачыненні да палітвязня парушаны:
«Палітычны кантэкст у спалучэнні з апісанымі парушэннямі прыводзіць нас да вельмі сур'ёзных асцярогаў, што абвінавачванне і суд над спадаром Бабарыкам былі выкліканыя неналежнымі матывамі, што ўяўляе сабою злоўжыванне працэсам»
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3g4s4Q8
«Фонд Клуні за справядлівасць» заснаваны галівудскім акцёрам Джорджам Клуні і ягонай жонкай — юрысткай Амаль Клуні. Адной з ініцыятываў фонду з'яўляецца TrialWatch — маніторынг крымінальных судовых працэсаў у розных краінах з мэтай выкрыцця несправядлівасці і прасоўвання вяршэнства права.