Пасля вяртання з Польшчы затрымалі жыхара Пінска
Падстава для затрымання — каментары мужчыны ў сацсетцы «Вконтакте», зробленыя ім у чэрвені 2021. Міліцыя сцвярджае, што ў паведамленнях змяшчаліся абразы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Паводле ведамства, за гэтыя каментары ў кастрычніку 2021 была ўзбуджаная крымінальная справа, мужчыну абвясцілі ў міжнародны вышук. Ці ведаў пінчук аб тым, што знаходзіцца ў вышуку, з «пакаяльнага відэа» незразумела.
Крыніца: @viasna_brest