Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволенаму фігуранту «справы карагодаў» хочуць узмацніць пакаранне
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», над палітзняволеным Дзмітрыем Абрамуком, які цяпер утрымліваецца ў віцебскім СІЗА-2, чакаецца суд па ўзмацненні пакарання. У снежні-студзені ён па чатырох рапартах аб парушэннях быў змешчаны ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля вяртання яго на «хімію» пры паходзе ў краму ён пакінуў ПУАТ. Праз тры дні ён быў затрыманы і змешчаны ў віцебскае СІЗА-2. Цяпер над ім чакаецца суд па змене пакарання: з «хіміі» на калонію.
📍Дзмітрый Абрамук – фігурант берасцейскай "справы карагодаў". 15 сакавіка суд прызначыў Дзмітрыя двума гадамі "хіміі" па арт. 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі яшчэ да двух гадоў "хіміі" яшчэ за абразу Лукашэнкі. Шляхам складання яму прызначылі тры гады «хіміі», якія яго накіравалі адбываць у віцебскую ПУАТ №9.
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрыю Міхайлавічу Абрамуку