Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай ужо чатыры месяцы. Палітзняволеная мяркуе, што ў лютым над ёй пачнецца суд.
Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. У лістах на волю Эма ахвотна распавядае пра сябе і свой жыццёвы шлях. Паводле ейных аповядаў, жанчыну можна ахарактарызаваць як актыўнага і цікаўнага чалавека: у маладосці яна вельмі любіла падарожнічаць і марыла стаць журналісткай, на пенсіі атрымала правы кіроўцы — "таму што было сумна", з гэтай жа прычыны працавала ў сельскай школе і дзіцячым садку.
🌿«Вясна» публікуе аўтабіяграфію паводле лістоў з турмы палітзняволенай Эмы Антонаўны 👉 https://bit.ly/34cjlcg
💌Падтрымаць Эму: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак