Рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press Уладзіміра Янукевіча пакаралі штрафам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Як патлумачыў Уладзімір Янукевіч @bajby, справа датычыцца не выдання Intex-Press, а другога прадпрыемства — ПУП «Цэнтр Рунь», якое займаецца рэкламай.
«Я з’яўляюся дырэктарам і ў ім, і ў ТАА "Выдавеці дом “Інтэкс-прэс”, — распавёў Уладзімір Янукевіч. — Калі падчас ператрусу з гэтых прадпрыемстваў забралі тэхніку, то ў адным планшэце знайшлі нібыта забароненую інфармацыю».
Рэдактар быў пакараны штрафам у памеры 20 базавых велічынь (640 рублёў). Акрамя таго, паводле рашэння суда, на карысць дзяржавы быў канфіскаваны ягоны планшэт.