1 чэрвеня ў межах Фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдзе Жывая Бібліятэка!
Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.
Адкрыць для сябе новыя бакі жыцця, навучыцца крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, мець адвагу быць шчырым да іншых людзей і паважаць іх – ці здольныя вы пераадолець гэтую дыстанцыю?
Больш інфармацыі тут:➡️ http://humanlibrary.by/.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD да 20:00 31 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Чакаем вас і вашых сяброў на Жывой Бібліятэцы!
P.S. І падпісвайцеся на канал ЖБ @humanlibraryby, дзе кожны тыдзень з'яўляюцца цікавыя артыкулы😉