🇧🇾105 гадоў войскам сувязі: выпускнікі ваеннага факультэта БДУІР аб службе ў войсках сувязі
✏️У 86-ай брыгадзе сувязі Міхаіл і Дар’я Копылы служаць другі год. Прыйшлі сюды пасля заканчэння ваеннага факультэта БДУІР. Прызнаюцца, што ім вельмі пашанцавала вучыцца і служыць разам. Праўда, за ўвесь службовы дзень яны могуць нават не сустрэцца. Затое разуменне таго, што побач родны чалавек, які заўсёды дапаможа і падтрымае, павышае настрой і, безумоўна, станоўча ўплывае на працаздольнасць.
🔥Чатыры гады ва ўніверсітэце праляцелі вельмі хутка. «Падчас навучання знаёміліся з усёй апаратурай, якая знаходзіцца ў войсках сувязі, таму ўнікаць у працэс непасрэдна на месцы службы не было складана», — кажа малады чалавек.
🌟Сям’я ваеннаслужачых цвёрда ўпэўнена ў тым, што калісьці правільна вырашылі быць абаронцамі Айчыны. «Сёння створаны ўсе ўмовы для службы, дзяржава падтрымлівае ваеннаслужачых, але, самае галоўнае, няма больш высакароднай справы, чым насіць афіцэрскія пагоны».
@vfbsuir
@militaryby