23 Nov, 18:00
Вы гублялі калі-небудзь грошы? Дудараў.
22 Nov, 18:51
Усе маўчалі, гледзячы на мапу. Прыдняпроўе, зрэзанае сінімі стужкамі рэк, зялёнымі плямамі лясоў, цёмнымі кропкамі вёсак і гарадоў ляжала перад імі. Караткевіч.
21 Nov, 14:32
З маленства Алесь любіў каток і тую мітусню, што панавала на ім. Шыцік.
20 Nov, 23:31
Па небе рассыпаліся мігатлівыя светлякі зорак. Васілёнак.
19 Nov, 16:07
19 Nov, 15:57
Ніколі не трэба кідацца ў роспач, а цярпліва і настойліва дамагацца свайго. Асіпенка.
18 Nov, 16:42
Сымон не чакаў такой упартасці ад Агаты, якую ён прывык бачыць заўсёды ціхаю ды паслухмянаю. Нёманскі.
17 Nov, 10:53
Слова за слова — сварка разгаралася, як лясны пажар. Лынькоў.
16 Nov, 10:05
Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.
15 Nov, 14:08
Горкая крыўда падступіла да сэрца: усё пайшло на вецер. Шкраба.
14 Nov, 19:22
Выносныя стромкія хвоі з хрыпаватым стогнам хіліліся зялёнавалосай аснежанай галавой. Крапіва.
13 Nov, 13:55
Ногі рвуцца самі, лезуць у снег, крышаць нешта цвёрдае і хрусткае пад сабою — гэта ступаюць на шкло, трушчаць яго на друзачкі… Пташнікаў.
12 Nov, 17:40
Містэр Лаян быў паважны, не маладога ўжо веку чалавек, заўсёды акуратна адзеты, ветлівы, з прыемнымі манерамі. Лынькоў.
11 Nov, 19:05
Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк.
10 Nov, 18:58
Грушка развітаўся з Тамараю на вакзале, прытуліў яе апошні раз. Яна сказала: — Пішы… Пестрак.
9 Nov, 14:16
Чуўся гоман каля студні, Вёдзер стук, дзявочы смех. Колас.
8 Nov, 16:24
Час ад часу на лёску намотвалася зялёнае багавінне, паплаўкі ападалі на дно; прыходзілася выцягваць вуды. Савіцкі.
7 Nov, 15:55
Сяргей Пятровіч — чалавек сталы, паважны, самавіты. Крапіва.
6 Nov, 14:03
Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, Лось высунуў храпу — Шукае спажывы. Купала.
5 Nov, 13:37
Перайсці ж уброд раку летам — адна асалода. Колас.