11.03 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА"!
Маршрут: Лагойск – Камена – Будслаў – Сітцы – Заблошчына – Маліноўшчына – Заслаўе (≈380 км)
Мы пачнем наша падарожжа з ЛАГОЙСКУ, дзе наведаем гарадзішча і дзядзінец ХІ ст., а таксама руіны сядзібы Тышкевічаў пач. ХІХ ст. – колісь чароўнага помніка архітэктуры і садова-паркавага мастацтва эпохі класіцызму. У вёсцы КАМЕНА пабачым валун "Варацішын крыж", ад якога выпраўляўся ў сваю знакамітую вандроўку па Віліі граф Канстанцін Тышкевіч, а ў БУДСЛАВЕ – касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1783) і цудатворны абраз, а яшчэ тут жыла Паўліна Мядзёлка – муза Янкі Купалы. Пасьля мы завітаем у былы маёнтак роду Дамейкаў СІТЦЫ, дзе будзем дасьледваць палац і парк XVIII стагодзьдзя, а яшчэ пабываем у маёнтку ЗАБЛОШЧЫНА, што знакаміты дзякуючы ўспамінам пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, які тут нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады. У МАЛІНОЎШЧЫНЕ нас чакае… піраміда! Больш за тое, яна знаходзіцца на тэрыторыі панскага бровару, які дзейнічае і па сёньня! Глядзець на яе давядзецца здалёк і праз плот, таму хто мае бінокль ці падзорную трубу (а таксама трубку, маску і ласты) – абавязкова бярыце з сабой! А на прыканцы вандроўкі мы завітаем у ЗАСЛАЎСКАЕ ГРАФСТВА – пабачыць касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1779) і знакаміты кальвінскі збор XVI ст.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 11.03! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Менск вяртаемся пасьля 20.00