VANDRA | Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Праект па павышэнню турыстычнай граматнасці. Вандроўкі, даследаванні і асветніцтва 📯
Наш сайт: https://vandra.by

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


🔥 Эпізод VANDRA падкаста #45: "З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі"

⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі.

Што будзе ў падкасце?
📍 дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна;
📍 чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень;
📍 развіццё Гелянова ад фальварка да раёна горада;
📍 чаму зруйнавалі браму ў Гелянова ў савецкі час;
📍 ці існуе пагроза зносу былой вёскі Бухаўшчына;
📍 спроба 3D-мадэлявання міжваеннай архітэктуры горада;
📍 якія ёсць незакрытыя краязнаўчыя пытанні па Маладзечна;
📍 што выдавецкага рыхтуецца Уладзімірам па Маладзечна.

❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Садоўскага
❗️ 3D-мадэлі, створаныя Уладзімірам
❗️ Краязнаўчы праект пра Маладзечна

📸 Уладзімір Садоўскі:
1 - царква ў старым месце
2 - камяніца ў старым месце
3 - генплан Маладзечна 1947 года
4 - аўтобусны прыпынак перад брамаю ў Гелянова
5 - 3D-мадэль брамы ў Гелянова

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухаць на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


📸 Новыя здымкі ў Чучавіцкім краі

Дадалі новыя здымкі з архіваў Клеўжыца Рамана і Грыцкевіч Яніны. Агулам архіў ужо налічвае 232 фотаздымка з 6 розных крыніц ✨

Здымкі ў допісе
1 - сям’я Грыцкевіча Адама Пятровіча на сваім двары ў Вялікіх Чучавічах / 1950-ыя гг.
2 - жыхар Вялікіх Чучавіч - Грыцкевіч Віктар Іванавіч / 1987 г.
3 - жыхарка Вялікіх Чучавіч - Валянціна / 1962 г.
4 - Чучавіцкая Пакроўская царква / 1960-ыя гг.

Усе здымкі падпісаны і знаходзяцца на сайце праекта 👇

🌿 Фотаздымкі Чучавіцкага краю на сайце VANDRA

🖐️ Падтрымайце праект:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


🚀 Чым займаліся ў сакавіку? Справаздача праекта!

У сакавіку быў вялікі загруз па падкасце ды па новым прадукце, адпаведна па Чучавіцкім краі не так шмат атрымалася зрабіць.

Тым не менш дзелімся ўсім тым, што было зроблена, і адзначаем арыентыр па задачах на красавік.

Чытаць справаздачу тут

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


💥 Эпізод VANDRA падкаста #44: “Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч”

⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе:
🔸пра шлях і досвед Кацярыны;
🔸пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва;
🔸пра прасоўванне гэтай спадчыны;
🔸пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз.

Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны:
🔻мазаікі Новаполацка;
🔻мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе;
🔻мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах;
🔻мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах;
🔻люстры ў ЗАГСе Шчучына;
🔻мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе;
🔻мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы;
🔻мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску;
🔻мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску;
🔻мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску.

⁠***
❗️Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
❗️Instagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
❗️Мапа мазаік Наваполацка
❗️Музей віртуальнай мазаікі Бабруйска
❗️Артыкул пра манументальнае мастацтва на @travel34

📸 Bela
rusian Soviet Monumental ART

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухаць на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


🦫 Чучавіцкі край: Хто забіў апошняга бабра ў Чучавіцкім краі пры Польшчы?

Папуляцыя баброў у Беларусі была пад пагрозаю знікнення ў 1920-ыя гады. У Чучавіцкім краі ў 1921 годзе яшчэ захоўвалася адна асобіна бабра. Аднак у 1928 годзе, пасля 7 гадоў аховы, апошняга бабра забілі.

У новым артыкуле высветляем, хто яго забіў, як гэта было зроблена ды як высветлілася асоба бракан'ера.

❗️ Чытаць артыкул на сайце

🖐️
Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


⭐️ Бонусны эпізод VANDRA падкаста #43: “3D-мадэляванне і адбудова страчанай спадчыны | Уладзіслаў Чаховіч і “Спадчына”

Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах (Гродна, Пінск, Ружаны), таму слухаць адно задавальненне.

А ў канцы эпізода - разважанні па 3D-мадэляванню і наколькі яно ўвогуле нам патрэбна.

❗️Слухаць эпізод на Patreon

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


💥 Эпізод VANDRA падкаста #43: “Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына @spadczyna.

Надта цікавая размова, насычаная гісторыямі, прыкладамі і разважаннямі 🔥

У другой палове эпізода будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным, у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама.
Пачытаць можна тут.

Пра што пойдзе размова?
🔻як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць;
🔻чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах);
🔻гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах;
🔻наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне;
🔻што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме;
🔻станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі;
🔻ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай.

❗️ Telegram-канал "Спадчына"
❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча

Дзякуй патронам за падтрымку 🙌

🎧 Слухаць на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
📣 Аб чым пойдзе размова ў эпізодзе падкаста #43?

Заўтра, 19 сакавіка, выходзіць файная размова пра беларускую спадчыну!

У цізеры госць дзеліцца слушнай думкай пра ўспрыманне спадчыны на прыкладзе Свята-Духавага сабора ў Мінску (той, што стаіць на Нямізе, гледзячы на палац спорту).

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


⚡️ Эпізод VANDRA падкаста №42: "Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў"

⭐️ Госцем эпізода будзе завочна польскі інжэнер Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - шасцібаковая плітка трылінка.

Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраючы газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю.

Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Чым не нагода, каб разабраць тэму трылінкі ды паразважаць, а што ж з ёй рабіць.

Пра што пойдзе размова?
🔻дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі;
🔻калі афіцыйны дзень нараджэння трылінкі;
🔻што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск;
🔻успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы;
🔻як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску;
🔻дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю);
🔻ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны і разважанні пра тое, што рабіць з трылінкаю зараз.

❗️ Мапа брукаваных дарог
❗️
@52.1398376,19.8686272,17z/data=!4m12!1m5!3m4!2zNTLCsDA4JzIzLjQiTiAxOcKwNTInMTYuMyJF!8m2!3d52.1398343!4d19.8712021!3m5!1s0x471bef298fc73ab9:0xdb97e8da2c451c77!8m2!3d52.1394719!4d19.8708484!16s%2Fg%2F11c6vd0zhv?hl=pl&entry=ttu' rel='nofollow'>Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага
❗️
@52.0998639,25.745806,17z/data=!4m12!1m5!3m4!2zNTLCsDA1JzU5LjUiTiAyNcKwNDQnNTQuMiJF!8m2!3d52.0998606!4d25.7483809!3m5!1s0x47270fcca99e4585:0x81e9703d39bf64f2!8m2!3d52.0995409!4d25.7483508!16s%2Fg%2F11pvmdvq4k?hl=pl&entry=ttu' rel='nofollow'>Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае

Дзякуй патронам за падтрымку 🙌

📸 Вікісховішча, Livejournal, “Па-першае, я з Пінска”

🎧 Слухаць на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і YouTube

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць VANDRA, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal


🚀 Чым займаліся ў лютым? Справаздача праекта!

Заўтра, у аўторак, планаваўся эпізод падкаста №42. Так здарылася, што яго не будзе, але ж у наступныя два тыдні плануецца два эпізоды запар. Пра гэта таксама напісана ў справаздачы.

А яшчэ там жа навіны пра новы прадукт і над чым працуецца ў Чучавіцкім краі. Нягледзячы на нярвовы месяц, люты выдаўся актыўным на дзейнасць.

Чытаць справаздачу тут

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць VANDRA, то падтрымайце праекта праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal

Показано 10 последних публикаций.