НАША МОВА


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com


Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Барбара: Я была ў гандлёвым цэнтры “Замак”, там ёсць крама касметыкі “Мissha”. Мы размаўлялі з кансультантам, і потым, калі яна мяне разлічвала на касе, такая: “Откуда вы приехали?” (“Адкуль вы прыехалі?”). Я спытала: “У сэнсе?”. Яна пачала казаць кшталту: “Ну, вы же на украинском языке разговариваете – наверное, из Украины?” (“Ну вы ж на ўкраінскай мове размаўляеце – напэўна, з Украіны?”)

Яна: Больш за ўсё нязручна ў сферы побыту, калі ты прыходзіш у краму, а там не ведаюць, што такое “воцат”. Ці ў кавярнях, я кажу: “каву”, а яны такія: “какао?”.

🔹🔹🔹
Звесткі з даследавання “Даступнасць і дыскрымінацыя беларускай мовы ў‌ Беларусі”

320 0 6 66 32

Ці могуць вытворцы пісаць на тавары толькі па-беларуску❓

Шмат вытворцаў кажуць, што не і спасылаюцца на нормы ЕАЭС.

Але, калі прадукцыя прадаецца толькі на тэрыторыі Беларусі, можна даваць інфармацыю толькі па-беларуску. На выяве фрагмент ліста МАРГ. Калі маеце знаёмых вытворцаў, падзяліцеся з імі гэтай інфармацыяй ☀️


Падручнік па біялогіі для 6-га класа 😔

377 0 8 10 30

А вось так беларуская мова выглядае на дзіцячым пюрэ ад  «Ложка в ладошке» 🍌🍐🍎


Беларуская мова з'явілася на прадукцыі «ЛВЛ Эвалюшн» (брэнд «Ложка в ладошке») ❤️

☀️ Гэта ўжо другі вытворца дзіцячага харчавання, што дадаў беларускую мову на сваю прадукцыю.

Як адзначаецца «У рамках рэбрэндынгу на ўсю нашу прадукцыю, якая вырабляецца пад ТМ "Ложка в ладошке" ва ўпакоўцы тыпу "паўч" і Tetra Pak (гэта прыкладна 70% ад агульнага аб'ёму) нанесена інфармацыя аб прадукце на беларускай мове.»


5 гісторый пра беларускую мову ў банку 🆘

585 1 14 5 41

ААТ “Белінвестбанк” адзначыў наступнае:
“На жаль, вымушаны канстатаваць, што на дадзены момант не прадстаўляецца магчымым здзяйсняць набор супрацоўнікаў, якія ў дасканаласці валодаюць беларускай мовай. На самай справе, згодна з законам “Аб мовах”, “Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Грамадзяне маюць права карыстацца нацыянальнай мовай і выбіраць мову зносін”. Паколькі ні ў адным нарматыўна- прававым акце Рэспублікі Беларусь не пазначана, што ў банкаўскай сферы абслугоўванне кліентаў павінна ажыццяўляцца на беларускай мове, то ААТ “Белінвестбанк” выбраў іншую дзяржаўную мову – рускую – мовай зносін з кліентамі”.

🔹🔹🔹
Звесткі з даследавання “Даступнасць і дыскрымінацыя беларускаи‌ мовы у‌ Беларусі”


Літвінскі цукар - усё. Як і любая іншая прадукцыя з беларускай мовай на ўпакоўцы ад Гарадзейскага цукровага камбіната 🤬

📌📌
Уся наша прадукцыя прадаецца і без выкарыстання на ёй беларускай мовы.

📌📌
Вы можаце набываць цукар тых прадпрыемстваў, у якіх надпісы на этыкетках вас задавальняюць.

📌📌
Сайт не мае беларускамоўнай версіі, і ў найбліжэйшы час змен у гэтым кірунку не плануецца.


Пакуль яшчэ рэдкі і ад таго прыемны выпадак, калі інфармацыя аб тавары і ўсё аздабленне ўпакоўкі - толькі на беларускай мове 💙💙💙


Пабачылі цікавыя курсы, дзелімся ☀️

Анлайн-курсы беларускай мовы для дарослых!

Для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць сваю беларускую мову ❤️

Можна абраць адну з двух праграм:

1️⃣ Базавы #курс

Калі вы адчуваеце патрэбу палепшыць свае школьныя веды і ўвесці беларускую мову ў актыўны ўжытак.

▫️Калі: па серадах з 11 кастрычніка, 10.00-12.00 (па Мінску).
▫️Кошт: 299 BYN (269 BYN да 15 верасня).

2️⃣ Паглыблены #курс

Калі вы ўжо размаўляеце і пішаце па-беларуску ды жадаеце ўдасканаліць сваё маўленне.

▫️Калі: па панядзелках з 23 кастрычніка, 10.00-12.00 (па Мінску).
▫️Кошт: 379 BYN (299 BYN да 15 верасня).

Падрабязней ⬇️
https://pakrysie.adukatar.by/


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram

Показано 11 последних публикаций.