Беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі першыя доўгатэрміновыя візы ў Чэхіі
Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі паведамляе, што візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» цяпер працуе і для Беларусі. Першыя беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання ў Чэхіі.
Святлана Ціханоўская: «Сёння я хачу сказаць дзякуй чэшскай няўрадавай арганізацыі за тое, што ў крытычны момант менавіта яна стала гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках праграмы «Грамадзянская супольнасць» і дала ім магчымасць атрымаць візы».
Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі прыкладзе ўсе намаганні, каб таксама стаць гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках візавай праграмы «Грамадзянская супольнасць» на наступны год.
На фота: Святлана Ціханоўская і супольнасць беларускіх студэнтаў у Чэхіі