А хто там ідзе, а хто там ідзе?
Філолагі!
У пятніцу, 25 мая, адбыўся дзень філолага. Так супала, што ён святкаваўся на малой радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Вязынцы.
Для першакурснікаў Творчы саюз філалагічнага факультэта БДУ падрыхтаваў некалькі перфомансаў ад актывістаў:
Выступленне Лізаветы Зіньковай
@Lizoncheek з танцавальным калектывам Feels, Ганна Зыкава
@annainthesky з «Купалінкай», сольны танец ад Карыны Лабидзінай
@Tvoyad , а закрылі канцэртную частку мерапрыемства Ліза і Аня з гімнам філалагічнага факультэта.
І, канешне, як заведзена, усіх прысутных пачаставалі кашай з агульнага катла.
А чаго ж хацелася ім, філолагам?
Прыгажосцю мовы дзяліцца!