Празрысты Магілёў


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Для взрослых


Прозрачный Могилёв - огромная заноза в жопе у оборотней "охраны правопорядка".
Каждый из нас должен стать СМИ - иначе, мы станем пылью...
💌 Безопасно и анонимно написать нам - @pmofisbot
📢 Чат для обсуждения - @pmofischat
ЖЫВЕ!

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Для взрослых
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Беларускае Радыё Рацыя
📌 Дзень Волі беларусы ва Украіне адзначылі ў Бучы побач з месцам гібелі беларускага героя Іллі Хрэнава з пазыўным “Літвін” у самым пачатку вуліцы, названай ягоным імем.

🔻 Зараз тут створаны мемарыял гераічнай абароне і ахвярам акупацыі горада Буча.

🔻 Мерапрыемства арганізаваў дабрачынны фонд “Вільна Білорусь”.

https://racyja.com/by/sumezza/dzen-voli-u-bucy/


Репост из: Historyja
28 сакавіка 2016 года ў Кіеве быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну (Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну) у памяць аб беларусах, якія былі забітыя ў час рэвалюцыі Годнасці і расійска-украінскай вайны.

На помніку ўвекавечаныя такія асобы як: Міхась Жызнеўскі, Алесь Чаркашын, Віталь Ціліжэнка і Мікола Ільін.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі жыхара Мінскай вобласці

Сцвярджаецца, што мужчына хацеў далучыцца да ўкраінскай арміі і спрабаваў нелегальна перайсці мяжу. Пасля няўдалай спробы ён нібыта напісаў начальніку Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірылу Буданаву з просьбай дапамагчы трапіць ва Украіну, аднак той прапанаваў падарваць адміністрацыйны будынак ці чыгунку ў Беларусі.

Пасля гэтага беларус «патэлефанаваў у польскую амбасаду і сказаў, што гатовы служыць ва ўкраінскім войску» — на наступны дзень яго затрымалі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»


Репост из: Беларуская служба Польскага радыё
Беларусы ўсё часцей звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы

Арганізацыяй, якая аказвае ў гэтай справе дапамогу ў Польшчы з’яўляецца Беларускі цэнтр салідарнасці ў Варшаве, з прадстаўнікамі якога мы паразмаўлялі.

«Шмат людзей пачынаюць задумвацца, каб атрымаць міжнародную ахову, бо бываюць такія сітуацыі, калі беларускія ўлады накіроўваюць запыты праз Інтэрпол, і чалавека могуць затрымаць пры пераездзе мяжы».

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3354672


Дни рождения у политзаключенных могилевчан ( с 21 по 31 марта) и находящихся в плену в могилевских тюрьмах

Олег Игоревич Зубович
https://stayrebel.fun/prisoners/oleg-igorevich-zubovich

Антон Александрович Сташевский
https://stayrebel.fun/prisoners/anton-aleksandrovich-stashevskii

Анна Юрьевна Скриган
https://stayrebel.fun/prisoners/anna-urevna-skrigan

Владимир Петрович Тычинский
https://stayrebel.fun/prisoners/vladimir-petrovich-tychinskii

Андрей Дмитриевич Попов
https://stayrebel.fun/prisoners/andrei-dmitrievich-popov

Стойкасці, незломнасці духа, здароўя.


Репост из: КиберПартизаны
‼️ Віншуем з Днём Волі новым узломам!

🔥 Глядзіце пасланне ад КіберПартызан на рэжымным партале навін "Правда Гомель" – gp.by (з Беларусi з VPN ❗️).

спасылка на вэб-архіў

У 1918 г. беларусы абвясцілі ўсяму свету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна. Але ж за сапраўдную свабоду нам яшчэ змагацца.

Лёс нашага народу і краіны вырашаецца зараз і залежыць толькі ад беларусаў. Заклікаем далучыцца да барацьбы ўсіх, хто жадае жыць у вольнай Беларусі. 👊📛

❗️Пішыце ў новы бот Палка Каліноўскага https://t.me/belarmy_bot
Бот створаны Кіберпартызанамі.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ⬜️🟥⬜️


Сябры і сяброўкі, шчыра віншуем вас з Днём Волі!

25 сакавіка 1918 года адбылося абвяшчэнне  Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень назаўжды застанецца ў нашай гісторыі як дзень, калі беларусы гучна на ўвесь свет заявілі — мы хочам і будзем жыць у сваёй нацыянальнай дзяржаве!

Верым, што хутка мы будзем адзначаць нацыянальныя святы ўсе разам, у сваёй роднай краіне. Марым, каб кожны беларус адчуў сябе гаспадаром на сваёй зямлі.

Да сустрэчы ў вольным Магілёве, даражэнькія!

Жыве Беларусь! 🤍❤🤍


Репост из: Беларускi крызiсны цэнтр у Львове
Два гады таму ва Украіне загінуў беларускі Герой Зьміцер Апанасовіч пазыўны Тэрор.
Зьміцер Апанасовіч нарадзіўся 15 жніўня 1989 года у горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. 24 лютага 2022 г. Зміцер знаходзіўся у рэйсе у Латвії, адкуль тэрмінова вярнуўся у Польшчу, каб адправіцца абараняць Україну.
Быў байцом беларускай роты, на аснове якой потым сфарміраваўся батальён імя Кастуся Каліноўскага.
Удзельнічаў у абароні Ірпеня. Быў паранены аскепкамі 24 сакавіка 2022 г. пасля абстрэлу пазіцый расейскай БМП. Беларускага вайскоўца тэрмінова звакуявалі у шпіталь, аднак выратаваць жыцце добраахвотніка медыкам не удалось.
У гонар Змітра Тэрор Апанасовіча быў названы беларускі добраахвотніцкі батальён "Тэрор".

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Слава Герою!


Репост из: ШОС
В свете терракта в Крокусе хочу напомнить всем, в первую очередь «силовым» структурам рб, о недавно проведенных учениях мчс рб по реагированию на взрывы в минском метрополитене.
Вторая заслуживающая внимания новость - концентрация войск на границе с Литвой.


Репост из: Беларусь головного мозга
🤡«ГУБОПиК» собирается мониторить все акции на День Воли в Беларуси и за рубежом

На канале гомельских «силовиков» случайно опубликовали, а затем удалили часть рабочей переписки. В сообщении кто-то предписывает подчиненным переслать ему информацию обо всех акциях на День Воли, заметила «Наша Ніва».

Под аббревиатурой ГАС, судя по всему, скрывается начальник отдела «ГУБОПиКа» Артур Гайко. Он печально известен своим внедрением в «Черную книгу Беларуси».


Репост из: Historyja
22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі. Перад пакараннем Каліноўскі паспеў напісаць "Лісты з-пад шыбеніцы". У фрагменце чытаем:

"Braty maje, mużyki rodnyje. S pad szubienicy maskoŭskoj prychodzić mnie da was pisaci, i może raz astatni. Horko pakinuć ziemielku radnuju i Ciebie, darahi moj narodzie. Hrudzi zastohnuć, zabolić serce, ­ no nie żal zhinuć za twaju praŭdu (...) Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, ­adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie."


Репост из: Доўгая Дарога Дадому
Телеканал «Беларусь 1» показал видео с политзаключенной Полиной Шарендо-Панасюк через день после того, как Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (КЛДЖ) 19 марта запросил Беларусь принять временные меры для ее защиты.


Репост из: Асацыяцыя беларускіх ветэранаў
Стала вядома, што ўчора ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік.

Паліцыя высвятляе абставіны трагедыі.
У мэтах бяспекі імя і прозвішча не агалошваем.

Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Вечная памяць герою!

Skaityti lietuviškai ČIA

❤️‍🩹Дапамагчы клубу
❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
⚪️•Інстаграм
🔴•Фэйсбук
⚪️•Тэлеграм LT

🌐 https://www.licviny.lt


Репост из: Малады фронт Беларусь
‼️ ‼️нададзены момант, 19-22 сакавіка 2024 г. ‼️
Затрыманы 18 Маладафронтаўцаў, у тым ліку 4 дзяўчыны .
Таксама два браты кіраўніка МФ , Дзяніса Урбановіча ,
Гэта Максім ,Арцём Урбановічы, таксама бацька Іосіф Урбановіч, і сястра Марыля Урбановіч.
Ўсе затрыманы ГУБОПікам , Максім быў моцна збіты супрацоўнікамі КДБ , пасля чаго быў этапаваны ў СІЗА КДБ.

Імфа абнаўляецца : Мы трымаем у курсе .

#маладыфронт


Репост из: Баста!
Наталья Радина: Когда трудно, вспоминайте Полину Шарендо-Панасюк

Сегодня — день рождения политзаключенной, активистки "Европейской Беларуси", матери двоих сыновей Полины Шарендо-Панасюк. Главный редактор Charter97.org напомнила о героизме и стойкости политзаключенной:

- Когда трудно и уходит вера, вспоминайте Полину Шарендо-Панасюк. Четвертый год в тюрьме в чудовищных условиях, более 200 суток в штрафном изоляторе, избиения, пытки голодом, холодом, психушкой, отсутствие медицинской помощи при тяжелом хроническом заболевании. А она держится, борется даже там, полна достоинства, уверена, что права и верит в победу.

Сегодня у Полины день рождения. Всегда помню о тебе, родная, и надеюсь, что скоро обниму.


Поддержать политзаключенную можно по адресу: Полина Сергеевна Шарендо-Панасюк, ИК № 24. 247526, ул. Производственная, 44, г. п. Заречье, Речицкий район, Гомельская область.


Репост из: МОВА ТУТ
21 сакавіка 1840 году нарадзіўся Францішак Багушэвіч

Багушэвіч лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Вядомы ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Сьцяг палка імя Каліноўскага разгарнулі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны

Палкавы сьцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Ўзброеных сілах Украіны, палка імя Кастуся Калінаўскага, разгарнуў у Радзе разам з калегамі ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь. У сваім Фэйсбуку ён апублікаваў відэа гэтага, распавёў пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Ўкраіну і напісаў:

«Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сьцягам будзем у вольным Менску і ў свабоднай Беларусі!»:

https://smarturl.click/W3vLe


Репост из: Белсат
🇨🇦Чаму ў палку Каліноўскага ваюе былы канадскі афіцэр?

«Узровень адданасці беларускіх добраахвотнікаў надзвычай высокі. Яны разумеюць, што гэта першая вайна», – мяркуе Дэйвід Сміт, былы канадскі пяхотны афіцэр, які стаўся добраахвотнікам палка Каліноўскага.

🔹Чаму канадзец далучыўся менавіта да палка Каліноўскага?
🔹Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў?
🔹Як яму ўдалося пасябраваць з беларусамі на фронце і якая самая смешная ваенная гісторыя з ім там здарылася?

🎞 Інтэрв’ю цалкам з Дэйвідам Смітам (пазыўны Канадзец) для праграмы «ПраСвет» глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»




Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
26 нобелеўскіх лаўрэатаў выступілі з заклікам неадкладна вызваліць беларускіх палітвязняў. "Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў".

Сярод аўтараў гэтага закліку — беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, украінская праваабаронца Аляксандра Мацвійчук, расійскі журналіст Дзмітрый Муратаў ды іншыя.

У лісце сказана пра 50 тысяч чалавек, якія былі рэпрэсаваныя за апошнія гады, пра сотні тысяч вымушаных з'ехаць: "Сярод іх сотні журналістаў, прафесараў, выкладчыкаў, лекараў, музыкаў, рабочых і студэнтаў, грамадскія дзеячы і праваабаронцы, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі".

Набеліяты заклікаюць ЕС і ў прыватнасці Польшчу скарыстацца рычагамі, якія дзяржавы маюць, для таго, каб прымусіць рэжым выпусціць палітзняволеных з турмаў:

"Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, — адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння".

Показано 20 последних публикаций.