Тётя Ира разрешила


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


Я - рэдактарка з Гродна Ірына Новік.
На канале ўсяго патроху - ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці.
На працы я дама суровая ))
А тут усіх абдымаю і шкадую.
Падтрымаеш?
https://www.buymeacoffee.com/irenanovikV
#ТётяИраразрешила.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
У ЗША памерла аўтарка коміксаў пра цуд-жанчыну. Трынна Робінс была дачкой эмігрантаў з Беларусі.

Ілюстратарка пайшла з жыцця ў 85 гадоў у Сан-Францыска. Яе бацькі — габрэі з вёскі Дубай у Столінскім раёне, іх прозвішча было Перачуднік. Пасля эміграцыі ў штаты яны ўзялі іншае, Перлсан.

Трына Робінс — першая жанчына-аўтарка коміксаў пра Wonder Woman. Серыя выйшла ў 1985-м. Да яе коміксы стваралі мужчыны.


Магія і бітва экстрасэнсаў - вы такое памятаеце? Было такое ў вашым жыцці? Цёця іра і Даша ўзгадалі свой досвед у непазнаным і падзяліліся сваімі ўражаннямі пра тыя з'явы ў падкасце Дочкі-маткі. Экспертка гэтага выпуску - наталля Сліж, гісторык. астролаг і, канечне, гарадзенка

https://www.youtube.com/watch?v=p_H9LPo5I8E






Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


Трошкі музыкі для святочнага настрою ад Андруся Такінданга з віленскімі вайбамі


🍛Стравы выхаднога дня маюць быць простымі і спажыўнымі.

🥧Каб гатаваць лёгка і есці смачна. Во, як гэты рыс ў рукаве.

🍽Яго прыгатаваць яшчэ прасцей, чым кашу з сякеры

https://telegra.ph/Rys-u-rukave-03-23


❤️Гэтым разам - пра прыўкрасных дзяўчат і жахлівыя тэрміны.

💔Цяжка знаходзіць словы і стрымліваць пачуцці

https://telegra.ph/Pal%D1%96tvyazynk%D1%96-03-22-2


🌗Вы не забыліся, што сёння вясновае раўнадзенства?

🌞І што раней яго святкавалі, амаль як зараз Новы год? Бо дзень ад сёння будзе даўжэць

🕊і птушкі вернуцца ў родныя гнёзды

☀️Не бяда, калі забыліся)) Цёця Іра нагадае

🧁І пачастуе вясновымі булачкамі - жаваранкамі. З прадказаннямі)))

https://telegra.ph/ZHavarank%D1%96-03-19-2


“Музычныя партытуры для Марыі Калеснікавай”

🎼Так называецца акцыя салідарнасці, што пачалася 19 сакавіка ў Польшчы. Яе арганізавалі Настай Някрасава, беларуская музыказнаўца і Катажына Наліваек, доктарка,выкладчыца Інстытута музыкалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

📩
“У адным з лістоў Марыя напісала, што сумуе па музыцы, і папрасіла даслаць ёй ноты, таму што тады яна зможа прадставіць [музыку] у галаве, — адзначаюць ініцыятары акцыі. — Мы ведаем, што Марыі не дазваляюць граць на [музычным] інструменце, ёй нельга перадаць пасылкі, або пералічыць грошы. Гэты жэст салідарнасці змяняе сітуацыю!”


🎹Ахвотныя падтрымаць палітзняволеную могуць выбраць любы нотны запіс (набыты, альбо з тых, што “ёсць у вас дома”), “сфатаграфаваць вокладку і канверт з адрасам” і апублікаваць у сацыяльных сетках, а таксама адправіць ноты па адрасе 246035, Гомель, вул. Антошкіна, 3, ВК № 4, Марыі Калеснікавай.

6 верасня 2021 года яе прыгаварылі да 11 гадоў калоніі па абвінавачванні ў змове з мэтай захопу ўлады.

Крыніца тут


🍧Хто любіць зефіркі - крок наперад. А гатаваць іх спрабавалі?

🫗Гэта проста

🍭Цёця Іра дазваляе эксперыментаваць напоўніцу))

https://telegra.ph/Zef%D1%96r-03-15






🍀Калі з вясною для вас пачынаецца час доўгіх шпацыраў і вандровак выхаднога дня, то вы ацэніце гэтыя штучкі.

🍿Гатаваць хутка, есці зручна, збіраць ссабойку лёгка.

🍱Ну і смаката, канечне))

https://telegra.ph/Kurynyya-palachk%D1%96---snehk%D1%96-z-farshu-dlya-perakusa%D1%9E-03-08


🎀Дарагія сяброўкі! Як ваша свята? Цёця іра спяшаецца вас павіншаваць!

🙍‍♀️І не з вясной і вечнай прагажосцю, а з тым, што мы даём сабе рады ў гэтым шалёным свеце. Што можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей ці можам выбіраць рабіць нешта іншае. Ці не рабіць.

👯‍♀️Не ўсё яшчэ ідэальна ў свеце, але мы нешта прыдумаем. Бо жаночая салідарнасць - гэта сіла.

🌹Кветкі - лега - гэта класная ідэя на падарункі для дзяўчатак у веку 8+

❤️Мне зайшло)))

🎉Святкуем далей))


Репост из: Позірк. Навіны пра Беларусь
Наста Базар: “Ліза памерла ў цішыні... сёння мы будзем крычаць за яе”.

Некалькі тысяч чалавек увечары 6 сакавіка прайшлі па цэнтры Варшавы маршам памяці памерлай пасля згвалтавання беларускі Лізаветы.

“Яе звалі Ліза. Ёй было 25 год, — сказала на мітынгу актывістка беларускага фемінісцкага руху Наста Базар. — Галоўнае, што нас аб’ядноўвае: і Ліза, і я — мы жанчыны. І, на жаль, тое, што нас яшчэ аб’ядноўвае, — гэта гвалт”.


✅ Падрабязней: https://pozirk.online/be/news/71557/

🗝 Без VPN


Права на аборт унеслі ў Канстытуцыю Францыі

🎉Гэта краіна стала першай, дзе магчымасць дабравольна перарваць цяжарнасць гарантавана Асноўным законам.

🏛Унясенне такой папраўкі ў Канстытуцыю 4 сакавіка ўзгаднілі абедзьве палаты парламенту на сумесным спецыяльным паседжанні ў Версальскім палацы.🌹

Як мяркуеце, гэта - падзея?

🎊А яшчэ "Падзея" - гэта раман Ані Эрно пра ўласны досвед аборту. І тое, што раман перакладзены на беларускую мову - падзея. І тое, што аўтарка атрымала Нобелеўскую прэмію - таксама падзея.

🌹Во азірнешся - такі ёсць у жыцці добрыя падзеі))


Крыніца тут


Чалавек ляціць у космас. Што б вы ў яго спыталі перад стартам? А ў яе?

👩🏻Эх, калі ты жанчына, то якая б не была суперкрутая, мусіш заўжды адказваць на пытанні пра «сугубо женские штучки» і тое, чым бы ты каго накарміла.

🤦‍♀️Гэта цёця Іра паглядзела прэс-канферэнцыю Роскосмаса з экіпажам, у склад каторага уваходзіць беларуска Марына Васілеўская.

🎤Па сутнасці расказваць аб праграме палёта ці асаблівасцях перадстартавай падрыхтоўкі просяць мужчын. А жанчыне па змоўчанню даюць пазіцыю “упрыгожання экіпажа”.

«К сожалению, косметику нельзя брать на борт Международной космической станции, но в медицинской укладке официально есть пудра, поэтому думаю, что мне этого будет достаточно», — адказвае касманаўтка на адно з падобных пытанняў.


✈️Марына Васілеўская – удзельніца асноўнага складу экіпажа карабля «Саюз МС-25». Раней - бортправадніца “Белавія”.

🚀Разам з Васілеўскай у космас паляцяць расейскі касманаўт Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Старт запланаваны на 21 сакавіка.

Фота: gctc.ru





Показано 20 последних публикаций.