Невядомая Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Шукаю прыгажосьць нашай краіны сярод лясоў, палёў, дарог.
Пра мае вандроўкі на ровары й пехам падрабязьней: instagram.com/ta_belarus

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


Спадарства, я абсалютна донт анэрстэнд, што тут адбывалася 8 лютага, што ў мяне на канале здарылася +450 падпісак 😁

Я жыла сабе спакойна й нават не заўважала гэтых пераменаў. То ж, карыстаючыся нагодай, запрашаю вас на сваю асноўную старонку ў Інстаграм.

Тэлеграм выкарыстоўваецца ў якасьці архіва на той выпадак, калі раптам згараць усе носьбіты, дзе ё мае здымкі.

Таксама перапрашаю за тое, што недзе згубілася й не апублікавала допіс пра Дывінскія могілкі, якія ўзгадвала ў папярэднім допісе, то ж якраз у Інстаграм яны зараз у сторыз.

З павагаю й мацнейшым неразуменьнем сітуацыі, Тацяна🥰


Папярэдні допіс, які я прысьвяціла могілкам гэтага-мінулага стагодьдзяў, быў пра дывінскія могілкі. Звычайна я ўсё ж здымаю толькі старыя каталіцкія - купляюць аўтэнтычныя магілы. Аднак могілкі ў Маларыце наведала я зусім недарэмна, як і вышэйзгаданыя ў Дывіне.

Першае, што я для сябе адзначыла, - манументалізм некаторых надмагільляў! Другі здымак у сэрыі нагадвае мне нейкую калёну ў радзянскім ДК ці гарвыканкаме, а на ім шыльда ў гонар нейкага героя вайны. У тон выраблена магіла некаму Краўчуку - зусім у іншым баку могілак, але ж стыль... Ухітрылася я адшукаць мазаіку й на могілках. Так, надмагільная пліта на чацьвёртым здымку цалкам магла б быць элементам дэкору на прыступках будзь якога пабудаванага ў другой палове 20ст. адміністрацынага збудаваньня.

На пятым здымку адзначыла цікавую, здаецца, нават самаробную агароджу.

А вось на шостым здымку прапаную спыніцца ды вярнуцца ў Дывін. Магчыма, хто й прыгадае, як да асаблівасьцяў тамашніх могілак я аднесла высокія (і ня толькі) драўляныя старыя крыжы. Часта безь імёнаў, шыльдаў і ручнікоў. Дык вось з тых часоў шукала я такую колькасьць падобных крыжоў на іншых палескіх могілках - не знайшла. Я ведаю, што ў той жа ж Рагозьніцы маюцца такія крыжы (адзначаныя на Глёбусе), аднак так, каб адшукаць самой..!

То ж вернемся: Маларыта. Там такіх крыжоў было нямала, але й няшмат. Калі параўноўваць з Баранавіцкім краем, Горадзеншчынай і Менскім кірункам, то нямала. А вось Дывін трэба яшяэ дагнаць! Затое маларыцкі цьвінтар можа пазмагацца зь іншымі па колькасьці простых металічных крыжоў (здымак 6), дарэчы, таксама бяз шыльд і імёнаў.

На сёмым здымку магіла прыёмных бацькоў беларускага пісьменьнка Аляксея (Леаніда) Філатава, а на ім завадно й памятная шыльда ягонай кроўнай маці.

Украінскія прозьвішча й мова таксама не абыйшлі маларыцкія могілкі. Хаця, зноўку ж, здаецца, у Дывіне было іх больш. Так, на перадапошнім здымку фрагмент магілы з надпісамі па-украінску - гэта, я так разумею, нацыянальны ручнік.

Прыгожымі пліткамі у некалькіх месцах ляжаць пахаваньні нямецкіх жаўнераў часоў Першай сусьветнай.

Такія вось мае назіраньні - каму цікава, каму не. А мне даспадобы бачыць розьніцу, заўважаць, занатоўваць...




На слонімскім цэнтры культуры мною быў пабачаны аб'ект, які, я перакананая, заўжды будзе аб'ектам спрэчкі двух палярна-розных бакоў: "гэта мастацтва, гэта прыгожа" і "нам не патрэбна такая спадчына, гэта страшна".

Страшна прыгожа. Прыгожа ў сваім страху.

Манументальнасьць радзянскага мастацтва застаецца для мяне загадкай, бо стварыць нешта настолькі ж маштабнае, наколькі й немагчыма адарванае ад рэчаіснасьці, намагаючыся пры гэтым упісацца ў рэчаіснасьць...

На жаль, я не адшукала гісторыі гэтага трыпціха, але ён нагадаў мне мазаічны трыпціх на лямпавым заводзе ў Берасьці - мая манументальная любоў!

Любоў, якая цісьне, але прымушае вяртацца, каб шукаць, шукаць, шукаць нешта новае ў загледжаных да дыр палатне, абрысах, вобразах...

У слонімскіх беларусачках я бачу сьмерць.


Знаёмцеся, гэта качка Мандарынка🍊 і менавіта дзеля яе мы паехалі ў Слонім зь Берасьця й Кобрыня 🙃

Рэдкая для Беларусі "ня нашая" птушачка, таму я шчасьліва, што ў мяне атрымалася яе пабачыць, наглядзецца й сфоткаць🧡


Пярковіцкія хацінкі 🏠


Плянавалася, што я выйду на станцыі Драгічын-горад, пашпацырую горадам ды вырушу на Пярковічы - вёску ў кілямэтрах 5 ад самога мястэчка. Аднак так выйшла, што, будучы ўпэўненай, што ўжо праехала станцыю Драгічын, выйшла якраз на ёй, т.б. на Пярковічах. Звычайна людзі выходзяць там, бо блытаюць назвы, але ж я ведала назвы... Нейкая замоўленая станцыя😅

То ж на гэтае станцыі мяне чакала амаль пустая плятформа ды ня менш пустая дарога празь вёску ў бок наймілейшай сядзібы Віславухаў. На шляху мне сустрэўся адзін сабакі й мясцовы дзядька, які, мо, рушыў да крамы (як і ўсе вяскоўцы - на ровары па сьнезе). Ціхая раніца марознай нядзелі не перадбачала асаблівых прыгодаў, але ж лёс склаўся інакш: праз 20 хвілін ад сыходу зь цягніка ў мяне выключыўся тэлефон, а партатыўку я забыла дома, як і папяровую мапу.

Вось так пачалася мая прыемна-самотная вандроўка ў сярэдзіне зімы. Адпавядна, часам дзьмуў вецер, які ўрэшце рэшт нагнаў сьнегавыя хмары, таму, калі я дашкандыбала да сядзібнага парку, ішоў прыгожы-прыгожы сьнег.

Зьвесткі пра гэтыя землі можна адшукаць ужо недзе з канца 16ст. Сам жа сядзібны будынак датуецца 1805г., а будаваўся ён адным з прадстаўнікоў роду Віславухаў. Праз 100 гадоў дабудаваўся франтон з рамбічнымі вокнамі. Цяпер там знаходзіцца санаторная школа-інтэрнат, але я не ўпэўненая, што сам будынак сядзібы выкарыстоўваць, бо выглядае ён дужа занядбаным.

Рыхтык насупраць сядзібы праз алею стаіць ачумарэнная царква Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы, што таксама датуецца 1805г. Гэтае неверагоднае збудаваньне ў стылі класіцызму першапачаткова было ўніяцкім храмам. Цяпер яно ва ўласнасьці праваслаўнай царквы, але ж знутры захаваліся цікавыя фрагменты, то ж раю зазірнуць.

А мне ўжо час рушыць у бок горада. На шляху мяне чакае яшчэ дзьве цікавосткі: прыпынкі з мазаікамі. Хто ведае мяне, той ведае, як я люблю гэтую частку радзянскай спадчыны - кожная мазаіка для мяне, будзь то на Незалежнасьці ў Менску, на лямпавым заводзе ў Берасьці ці вось так, на глухім прыпынку - кожная мае значэньне. Але ж гэтыя дзьве мазаікі ўжо няшчадна сыплюцца...

У роздуме пра спадчыну рушу далей. Пахне вясною, сталым сьнегам і намёкам на пупыркі, якія вось-вось зьявяцца на дрэўцах...

У Драгічыне захвалася няшмат славутасьцяў. Найперш, дзе нідзе яшчэ стаяць камяніцы, што дадаюць галоўнай вуліцы антуражу. На той жа ж вуліцы й асноўныя славутасьці: царква Стрэчаньня Гасподняга (1862г.), крыху паводдаль згвалтваны касьцёл Паны Марыі (1923г.), яшчэ адзін ужо гістарычны будынак - адміністрацыйная пабудова (цяпер Райвыканкам) (1929-1934гг.).

Вядома ж, не абмінула я й мясцовыя закрытыя могілкі, паглядзела кавярні, крамы й ліштвы...

Вось такая кароценькая вандроўка ў мяне атрымалася. А асабліва цікавай яна была праз адсутнасьць у мяне тэлефона - адпачнула.



Показано 8 последних публикаций.