З'явіліся ўсе кнігі Святланы Алексіевіч па-беларуску: https://symbal.by/t/1121-aleksievic/
Упершыню ўсе пяць кніг Святланы Алексіевіч выдадзены на беларускай мове без цэнзарскіх правак: «У вайны не жаночы твар» (пераклаў Валянцін Акудовіч), «Чарнобыльская малітва» (пераклаў Уладзімір Арлоў), «Апошнія сведкі» (пераклаў Барыс Пятровіч), «Цынкавыя хлопчыкі» (пераклаў Андрэй Хадановіч) і «Час сэканд-хэнд» (пераклаў Сяргей Дубавец).
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс.
Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваюцца вялікія гісторыі.
Гэта апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.