У
апошнім выпуске "Гадзіннічкі цікаюць" (рэкамендую падпісацца на іх, калі для вас гэта бяспечна), вядучыя прапанавалі цікавы разумовы эксперымент, пра якой я б хацеў зараз паразважаць.
Эксперымент палягаецца ў наступным: уявім, што ў вас у руках ё тумблер, апусціўшы які Беларусь павяртаецца да "рэзервовай копіі" 2019 года, калі быў найменшы палітычны ціск на грамадства, унутры Беларусі існавалі незалежныя медыя і маленькімі крокамі ішоў нацыянальна-арыентаваны рух. Ці націснулі бы вы гэты тумблер каб пазбегчы падзеяў 2020 года альбо не?
Меркаванне вядучых вы можаце паглядзець па спасылцы вышэй, а тут я сам спрабую адказаць на дадзенае пытанне.
На мой погляд, такое фармуляванне пытання мае на ўвазе, што падзеяў 2020 года ўвогуле можна было б пазбегчы. На мой погляд, спроба рэвалюцыі адбылася б у любым выпадку, сам факт выбараў быў больш як нагода, чым прычына. А прычын для незадаволення палітыкай урадаў было шмат - ад пытанняў "паглыбленнай інтэграцыі" з Расеяй да каранавірусу і нядбайных адносін да пандэміі.
Таму, на мой погляд, нават калі я цісну на гэты ўмоўны тумблер, глабальна гэта б ні на што не паўплывала б, а толькі перанесла б падзеі 2020 года на папаздней.