ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ля брамы княства вас чакае ўрачыстая сустрэча з жывой музыкай 🎶

Паслуга ўключана для арганізаваных гуртоў і гасцей, якія набылі экскурсію “5000 крокаў беларускай гісторыі”

Акрамя адмысловай экскурсіі, вы зможаце наведаць іншыя лакацыі парку ў межах працоўнага часу комплексу.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула
І ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы,
Лета пайшло скачучы, скачучы.


“Павярнецца часу кола –
I што год з таго святла
Мы адзначым, як анёла
Ў сэрца трапіла страла.

Хутка зорачкi-пралескi
Зноў з-пад снегу шлях праб’юць.
Хутка кветкi на прадвеснi
Вiншаваннi надашлюць.
Неспалiмаю купiнай
Сэрца хай гарыць, сябры!”


Леанід Зубараў

Шаноўныя! Дарыце любым прыемныя незабыўныя ўражанні!!

💞 Запрасіце сваю другую палавінку на рамантычную вячэру ў незабыўнае месца, якое напоўнена любоўю да кожнага.
💞


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Разам з нашымі супрацоўнікамі спрабавалі знайсці сакрэт сямейнага шчасця.

А якія сакрэты ў вашай пары? 😉

Падзяліцеся калі ласка ў каментарах 😍

І запрашаем на рамантычную вячэру ў наш рэстаран ♥️


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🥰Дзяліцеся гэтай відэа-паштоўкай з тымі, у каго закаханыя. 🥳

💞 І завітвайце парамі 14 лютага ў наш рэстаран “Пан Старкі” на вячэру 💞


‼️Вячэра для закаханых са смачнымі сюрпрызамі ў рэстаране “Пан старкі”

14 лютага спецыяльна для пар
зніжкі %
на пражыванне:

💕15% Буцік-гатэль💕
💕10%-Дом аканома💕

на ўваходны квіток:

💕30 бел. рублёў для дарослых замест 35 бел. рублёў
💕25 бел. рублёў для сяброў 😉 замест 30 бел. рублёў

на экскурсійную праграму “5000 крокаў беларускай гісторыі”

💕40 бел.рублёў для дарослых замест 50 бел.
💕25 бел. рублёў для дзяцей замест 35 бел. рублёў

15 і 16 лютага працягваем святкаваць💞

Адмысловая праграма на кропках “Каханне праз стагоддзі”:

- гістарычны аповед "Дамы рыцарскіх сэрцаў";
- агляд тэмы "Каханне ў творах класікаў";
- і шмат чаго іншага.

Запрашаем правесці гэтыя 🩷 дні ў Суле!

Па пытаннях броні нумароў у гатэлях можна звярнуцца да адміністратара па тэлефоне +375 (44) 544-54-51 (Вайбер) 😊👍


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«5 000 крокаў беларускай гісторыі» у суправаджэнні
дасведчаных экскурсаводаў!

Кошт да 18 лютага са зніжкай:
40 бел.рублёў для дарослых
25 бел. рублёў для дзяцей.

Уваходны квіток да 18 лютага са зніжкай:
30 бел. рублёў для дарослых
25 бел. рублёў для сяброў
(падпісчыкаў нашых
сацыяльных сетак)

15 бел. рублёў для дзяцей

Дзеці да 7 год - уваход вольны

Запрашаем у гістарычнае падарожжа🩷


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
✨ Вы хацелі ўбачыць наша закуліссе?🎭

Вы калі-небудзь задумваліся, як выглядаюць будні каманды, што стварае атмасферу свята? 🎉

Мы рады вітаць вас на нашым натхняльным падарожжы! 🌟 Тут адбываецца мноства цікавых і пацешных момантаў 😁

У нас заўсёды пануе сяброўская атмасфера і шмат смеху. 😂

Мы часта збіраемся, каб абмеркаваць новыя ідэі і праекты, і не забываем падкінуць жартаў 🤗

🎈 Кожны дзень — гэта новы шанец стварыць нешта дзіўнае і пацешыць нашых сяброў і падпісантаў. 💖


‼️ Шчодрая масленіца ў Суле ‼️

Паўдзельнічаць у чымсьці ўнікальным і незабыўным не так складана - даволі проста прыехаць да нас на святкаванне ✅

📯22 і 23 лютага, 1,2,8 і 9 сакавіка з 10.00 да 17.30:

✨традыцыйны масленічны слуп

🥞 выпяканне самага вялікага 2-ух мятровага бліна

🔥 спальванне пудзіла зімы

🏰 знаёмства з масленічнымі традыцыямі, культурай і гісторыяй Беларусі

Прыязджайце за непаўторнымі эмоцыямі😁
🎁 для самых актыўных удзельнікаў мы падрыхтавалі премныя сюрпрызы.

🤤Дэгустацыя бліна і
зёлкавая гарбата ☕️ бясплатна😉

* пачатак святкавання прыкладна а 14:00

🗣️Таксама, для самастойных наведвальнікаў ёсць магчымасць завітаць на эксклюзіўную экскурсійную праграму-квэст у буднія дні комплексу а 13:00

Плануйце сустракаць Масленіцу ў Суле 🤗☀️


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🚘 Падарожжы па гістарычным месцам Беларусі - гэта шлях да спазнання нашых каранёў.

🏰 Гістарычныя будынкі з’яўляюцца скарбамі, якія захоўвае наша зямля, каб мы змаглі вярнуцца да нашага мінулага, чэрпаць з яе сілу, якая знаходзіцца ўнутры нас.

Вялікае Княства Сула - месца, дзе захоўваюць гісторыю і адраджаюць традыцыі.

Гэта месца, куды хочацца вяртацца зноў і зноў 🤗

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
“А на гарэ, на гарэ дый на камушочку,
Масленiца, масленiца!
Як убачыў дзяцюк дзеўку, скiнуў i сарочку,
Масленiца, масленiца!”

Мы ўжо пачалі рыхтавацца да Масленіцы!!

Сёлета, плануем яшчэ больш цікавостак, абрадаў і гістарычных звестак!

22 і 23 лютага, 1,2,8 і 9 сакавіка:
🔥 спальванне пудзіла зімы і выпяканне самага вялікага 2-ух мятровага бліна 🥞
🏰 знаёмства з масленічнымі традыцыямі, культурай і гісторыяй Беларусі

🎁 для самых актыўных удзельнікаў мы падрыхтавалі премныя сюрпрызы і пачастункі

Традыцыйны масленічны слуп, спальванне, гульні, спевы мы для вас ужо падрыхтавалі😉

Плануйце сустракаць Масленіцу ў Суле 🤗☀️


‼️Грандыёзная МАСЛЕНІЦА ў Суле ‼️

З 19 лютага па 9 сакавіка для арганізаваных гуртоў прапануем яркую экскурсійную праграму “Шчодрая масленіца ў Суле”.

Вас чакае займальнае падарожжа, падчас якога вы пройдзеце выпрабаванні і станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды зімы і вясны
☀️⚡️❄️

✅ Кожны пункт экскурсіі — паглыбленне ў абрады і старадаўнія традыцыі.

🌟 Вас чакаюць займальныя гульні, заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з прыходам вясны.

Па-за экскурсіі ўсіх дарослых чакае 🤤 дэгустацыя і пачастунак з кампліментам, а маленькія госці пакаштуюць масленічныя бліны 🥞 з гарбатай ☕️ ➕ самастойнае наведванне іншых лакацый комплексу.

🫰🏼Цана праграмы для гуртоў з кожнага ўдзельніка:

Дзіцячыя — 40 беларускіх рублёў

Дарослыя — 55 беларускіх рублёў

☀️Для самастойных наведвальнікау ёсць магчымасць завітаць на гэту экскурсію а 13:00 у працойныя дні комплексу.

Па пытаннях заказу групавых і індывідуальных тураў звяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+ 375 33 615 77 01


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
“Грамніцы - скідай рукавіцы!”

Вялікую Грамнічную свечку, асвяціўшы ад святога агню, забіралі дадому для правядення магічных дзеянняў на падворку, у хаце і ўвогуле выкарыстоўвалі, як надзейны
ахоўны сродак ад розных няшчасцяў.

3 гэтай свечкай сяляне абыходзілі ўсе пабудовы: лазню, хлеў, камору, сенцы, каля пчаліных вулляў, куратніка, студні.

Такія свечкі заховаюць у кожнай хаце перад абразамі ці за імі.

У відэа мы паспрабавалі паказаць, як без Грамнічнай свечкі не абыходзілася ніводная дзея ў жыцці 🤗

Ведаеш Радзіму - пільнуеш Беларусь ♥️


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сёння 1 лютага - міжнародны Дзень Дэсэрту 🥳🎉🎂

І святкуем гэты лютаўскі дзень 🥞 дэсэртам з блінцом і яблыкам ✅

Чакаем вясну і ўзгадваем пра набліжаючаяся велізарнае абрадавае свята - Масленіцу🔥

☝🏼Сёлета Масленіца ў лютым.

Сачыце за нашай афішай, каб не прапусціць пару гулянняў у парку сярэднявечнай гісторыі Сула 😚😉


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Застаўся апошні месяц зімы, а вясна ўжо стукае ў вокны 🦋

Захапленне можа выклікаць і бутон на галінцы, і маленькі матылёчак.

Падымайце сабе настрой гледзячы на прыроду, і дарыце яго наваколлю.

Парк сярэднявечнай гісторыі Сула - лепшае месца для таго, каб спыніцца на імгненне ад мітусні♥️

Мы працуем з серады па нядзелю з 10:00 да 17:30

Запрашаем!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
“На беразе ракі Сула
Ўзвысіўся цудоўны замак,
Гісторыя дыктуе нам сама, -
Вялікі млын там сустракае ранак.
Лясы кругом,вакол лясы,
Звяроў там многа,птушак шмат
У ткацтве ткуць нам паясы,
Пашырыцца твой кругагляд.
Ваярскі выгляд і прыгожае ўбранне,
Хачу наведаць зноў той час…
І асамблея - камянное збудаванне
Прыходзь на каралеўскі баль да нас 🏰”

Сула сапраўды натхняе ♥️

Аўтарка верша наша супрацоўніца @rusetskaiamaria (інстаграм)


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Вялікае Княства Сула - невычэрпная крыніца натхнення!

✍🏻🎨Колькі вершаў і карцін напісана ў гонар гэтага месца!

💞Кожны госць пакідае у нашым парку частку душы. Мы адчуваем гэта штодзень, проста ў паветры.
І мы рады працягваць сваю справу для вас.🤗

Пакуль мы памятаем мінулае - у нас ёсць будучыня ♥️


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сёння, 27 студзеня, адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

Ахвярамі адной з найвялікшых трагедый чалавецтва сталі
каля 800 тысяч чалавек
на беларускай зямлі ў перыяд з 1941 па 1944 гады.

На тэрыторыі нашага парку, у габрэйскай лаўцы, знаходзіцца экспазіцыя аб гаротным
лёсе Майсея Беразовіча.

Гэта асобная гісторыя адной сямʼі дазволіць глыбей асэнсаваць увесь жах тых часоў.

Сёння, жывучы пад мірным небам, нельга забываць пра такія жудасныя часы мінулага.

Ведаеш гісторыю краіны - пільнуеш Беларусь 🙏🏼


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎊Сёння адзначаюць прафесійнае свята навукоўцы нашай краіны!

📜🧑‍🎓 Мы зычым моцнага здароўя, дабрабыту і неверагодных адкрыццяў!

А пазнаёміцца з вынаходніцтвамі і распрацоўкамі нашых знакамітых навукоўцаў, якія паўплывалі на сусветную навуку можна у Суле🏰

👋🏼Прыязджайце да нас!

❤️ Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Яго іменем названа вуліца, вулканічны ланцуг гор у Андах, белы мінерал, фіялкавая кветка і шмат чаго іншага ❤️‍🔥

🔭💫Нават высока ў небе кружыцца малая планета, адкрытая чылійскім астраномам у гонар нашага зямляка Ігната Дамейка.

Ён быў надзелены шматгранным талентам: з лёгкасцю пераходзіў ад геалогіі да батанікі, ад эканомікі да літаратуры, ад геаграфіі да адукацыі.

🪙У 2002 годзе Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятную манету ў гонар славутага земляка. 

‼️Яшчэ больш цікавых фактаў пра нашага славутага земляка, можна даведацца ў нас сёння 25 і заўтра 26 студзеня.
“Дні беларускай навукі ў Суле”

Ведаеш Радзіму - пільнуеш Беларусь ♥️

Показано 20 последних публикаций.