«Краіна для Жыцця»


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Новости и СМИ


Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


❗️«Назаві маё імя, і я буду жыць вечна»

Кацярына Ваданосава, Сяргей Бесараб і Лізавета Пракопчык - вядомыя беларус ды беларускі, якія сталі апякунамі палітвязняў праз удзел у інфармацыйнай кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя». У яе межах чалавек абараняе інтарэсы падапечнага на розных медыя-пляцоўках, агучвае праблемы канкрэтнага палітвязня ды яго сям'і.

Чытайце на нашым сайце гісторыі палітвязняў ды іх апякуноў:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news

А таксама станавіцеся апякунамі і вы. Гэта проста, але вельмі важна!

Па ўсіх пытаннях на гэты конт звяртайцеся ў наш Telegram-bot
👉🏻 @StranafundPZ


⁉️ Вы ў Вільні і маеце дзяцей?
Хочаце каб яны навучаліся па-беларуску?


Ёсць магчымасць з верасня адчыніць яшчэ па адным беларускім класе пачатковай школы ў дадатак да тых, што ёсць у гімназіі імя Ф.Скарыны.

Тэрытарыяльна  - у адным з дзіцячых садкоў у раёне гімназіі. Размова ідзе пра 1, 2 і 3 класы з навучаннем па-беларуску і інтэнсіўнай літоўскай мовай.

❗️ Каб гэта здарылася, трэба да канца траўня, а лепей - як мага хутчэй зрабіць наступнае:

1️⃣ Падаць заяўку праз сайт http://svietimas.vilnius.lt/ у гімназію Ф.Скарыны. Калі вы пазначаеце толькі яе адну, то сістэма прымае заяўку аўтаматычна.

2️⃣ Калі вы хочаце дадаць яшчэ дзве школы (як прадугледжвае форма), то давядзецца падаваць заяўку праз электронную пошту адзела адукацыі mokyklos@vilnius.lt.
Справа ў тым, што сістэма не дазваляе падаць заяўку ў школы з рознымі мовамі навучання, а беларускамоўная школа ў Вільні толькі адна.

3️⃣ Як толькі вы падалі заяўку, запоўніце, калі ласка, вось гэтую ФОРМУ
(такім чынам ініцыятыўная група бацькоў, якая апекуецца адкрыццём класаў, зможа даведацца, колькі заявак ужо пададзена ў адзел адукацыі).

Беларуская гімназія імя Францыска Скарыны таксама пачыналася з асобных класаў. Цяпер самы важны і самы складаны этап! Калі назбіраюцца дзеці ў гэтыя першыя класы, далей будзе прасцей пашырыць ініцыятыву і на сярэднія класы.

Але калі сёлета не атрымаецца, то пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам сапраўды патрэбныя дадатковыя беларускія класы, будзе значна складаней.

Далучайцеся і Жыве Беларусь✊🏻


🫶🏻 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, а таксама Association of Belarusian Business Abroad.

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям. Даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нягодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram.

Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.


‼️Развітанне з Аляксандрам Царуком

17 красавіка ў Вільні пройдзе цырымонія развітання з добраахвотнікам Палка Каліноўскага Аляксандрам Царуком.

У 2020 ён выехаў у Літву з-за палітычнага пераследу на радзіме, а пасля пачатку вайны далучыўся да Палка Каліноўскага. Па вяртанні ў яго выявілі пухліну мозгу. Аляксандр Царук перанёс аперацыю, але перамагчы хваробу не здолеў.

Тых, хто захоча аддаць даніну павагі памерламу беларусу
Аляксандру Царуку запрашаем з 10 па 15 гадзіну па адрасе Вільня, вуліца Dzuku, 101A, рытуальная зала «Аmžinybė».


❗️Справаздача аб працы фонду «Краіна для Жыцця» за студзень-сакавік 2024 года
Гартайце ў бок⏩️

Што мы паспелі зрабіць у першым квартале гэтага года – чытайце проста цяпер на нашым сайце:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/otchetnost-fond/otchet-o-rabote-fonda-strana-dlia-zhizni-za-janvar-mart-2024-goda


❗️ «Дапамога мігранту». Кансультацыйна-інфармацыйная служба ў Літве

Літва стала адным з напрамкаў маштабнай міграцыі беларусаў, якія баяцца за сваю бяспеку на радзіме. Згодна са Святланай Ціханоўскай, у гэтую краіну Балтыі пасля жніўня 2020 года прыбылі каля 70 тысяч нашых суайчыннікаў. Іх колькасць расце.

Беларусы Літвы, вы можаце звярнуцца ў наш Фонд па кансультацыю па пытаннях легалізацыі. Гэтая кансультацыя абсалютна бясплатная. Яна дасць вам магчымасць пазбегнуць шматлікіх памылак і марнавання часу на іх выпраўленне.

Па якіх пытаннях мы кансультуем?
• Дапамога з выбарам працэдуры легалізацыі
• Інфармацыя аб правах і абавязках, у залежнасці ад статусу
• Тлумачэнне працэдур, звязаных з падачай заявы аб прадстаўленні міжнароднай абароны
• Прадстаўленне кантактаў і рэсурсаў для атрымання дадатковай інфармацыі і дапамогі

Калі вы былі змушаныя эміграваць у Літву ў сувязі з пераследам ці пагрозай пераследу ў Беларусі па палітычных матывах і ў вас ёсць пытанні па легалізацыі – звяжыцеся з намі праз Telegram – @strunufund_nigris_bot

Адаптацыя і добраўпа
радкаванне на новым месцы ў новай краіне могуць быць цяжкімі. Мы, па-магчымасці, паспрабуем аблегчыць іх.


Репост из: Razam - Новостной Канал
🕯️Сегодня не стало Саши… Человека, который был частичкой души Razam, частичкой сердца…
Здесь его последнее интервью Belsat https://www.instagram.com/reel/C5st0s8oB6N/?igsh=MTY3a3RnOWZudzJmcw==

Объявлен сбор на похороны Сашы
OLGA GOLOMEEVA
LT097300010182242136

#razamlt


«Письма героям» - рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего.

Новый выпуск уже на YouTube-канале
👉🏻 https://youtu.be/VOAA0q3KTSY

В сегодняшнем видео Екатерина Ерусалимская - журналистка и телеведущая Malanka Media и TV3 Plus, расскажет о политзаключенных Антонине Коноваловой и Сергее Ярошевиче. Это семья политзаключенных, чьи дети вынуждены были покинуть страну. Они живут в Польше с бабушкой и ждут родителей на свободе.

❗️Поддерживайте политзаключенных и их семьи:

🔺Безопасно отправить письмо политзаключенному
👉🏻 https://t.me/stranafund/11214

🔺Сделать донат на поддержку семей политзаключенных
👉🏻 https://ru.stranafund.org/article/donate


‼️ КАМПАНІЯ «ПАКУЛЬ УСЕ НЕ БУДУЦЬ ВОЛЬНЫЯ»

Святлана Ільяшэнка - мастачка, хімік-фармацэўт:

«Мяне вельмі ўразілі словы Мікіты на судзе ў студзені 2022: "Гэта не суд, а ганебнае судзілішча, бо ў нашай краіне справядлівага і незалежнага суду не існуе!"

Мікіта заўсёды змагаўся за Свабоду і правы чалавека, нават калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам!
»

Святлана будзе распавядаць лёс палітзняволенага Мікіты Емяльянава.

🔺 Мікіта Емяльянаў - анархіст. Мікіта быў асуджаны на 4 гады калоніі за сімвалічны напад на
будынак СІЗА-1 і Менгарсуд, які ён здзейсніў у знак салідарнасці з палітвязнямі. 29 траўня 2021 яго перавялі на строгі турэмны рэжым, 11 сакавіка 2022 асудзілі па арт. 411 "Злоснае непадпарадкаванне" яшчэ на 2 гады, а 23 сакавіка зноў перавялі на строгі турэмны рэжым. Агульны тэрмін зняволення склаў 6 гадоў пазбаўлення волі.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Мікіту?
▪️ Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Мікіту ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ🤍❤️🤍


❗️ INeedHelpBY пераключаецца на дапамогу за межамі Беларусі і пачынае супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі»

На пачатку года сілавікі прызналі ініцыятыву INeedHelpBY экстрэмістамі. Стваральнікі ініцыятывы ўзважылі ўсе рызыкі і прынялі рашэнне не спыняць працу. Аднак увялі сур'ёзныя змены ў механізмы дапамогі. Так, INeedHelpBY прыпыніла працу ў Беларусі і сканцэнтравала сваю ўвагу на дапамозе людзям, якія пакінулі краіну з-за палітычных прычын. Гэта ініцыятыва абвясціла ў сацыяльных сетках.

«Сотні людзей у Беларусі былі затрыманы ў сувязі з атрыманнем харчавання. Таму было прынята яшчэ адно важнае рашэнне – накіраваць дапамогу за межы краіны, тым, хто выехаў з-за пераследу, перш за ўсё звязанага са «справай INeedHelpBY», – напісана ў заяве.

Таксама INeedHelpBY абвясціла пра сваю супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі», у склад якой уваходзяць BYSOL, ByHelp, «Краіна для Жыцця», Dissidentby. Служба ўжо перанакіроўвае INeedHelpBy мэтавыя заяўкі ад сямей палітычных зняволеных, якія пакінулі краіну.

У новым фармаце працы падтрымка сямей палітычных зняволеных прадугледжана на 6 тыдняў. Для атрымання харчавання можна звярнуцца ў адну з арганізацый «Службы скорай гуманітарнай дапамогі» або наўпрост у INeedHelpBy.

Калі вы жывяце за мяжой Беларусі і хочаце падтрымаць INeedHelpBY, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі:

🔺Набыццё кошыка харчавання для сямʼі на сайце INeedHelpBy (як і раней, вы атрымаеце справаздачу пра тое, калі і каму была прадстаўлена дапамога вашым кошыкам).

🔺Падпіска на любую суму і/або любы кошык харчавання (хутка, лёгка, зручна).

🔺Набыццё футболак на сайце INeedHelpBy (усе выгады ад продажу пойдуць на патрэбы праекту).

Без падтрымкі не застанемся!


❗️У брэсцкім СІЗА 9 красавіка памёр 51-гадовы палітвязень Аляксандр Кулініч

Аляксандра трымалі пад арыштам і вінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд мусіў адбыцца 16 красавіка.

Згодна крыніцам выдання "Люстэрка", афіцыйнай прычынай смерці названая ішэмічная хвароба сэрца. Ці меў загінулы доступ да неабходных лекаў і да своечасовай медычнай дапамогі, невядома. Але ўмовы ўтрымання палітвязняў у турмах і ізалятарах прыроўненыя да катавальных.

Аляксандр Кулініч - падпалкоўнік запасу. Ён служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік.

Згодна інфармацыі праваабаронцаў гэта ўжо шостая смерць палітвязня за кратамі.

Каманда фонду "Краіна для Жыцця" выражае шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Кулініча.


Шэлтары у Вроцлаве і Батумі працуюць для беларусаў

Два шэлтары - у Вроцлаве і Батумі - акрытыя і дзейнічаюць у рамках “Службы хуткай гуманітарнай дапамогі”. Праз шэлтары агулам ужо прайшлі больш за сотню чалавек. Плануецца таксама адкрыццё шэлтараў у Вільні і Тбілісі.

З прытулку шэлтара могуць скарыстацца людзі, якія бягуць ад рэпрэсій у Беларусі і якім патрэбнае часовае пражыванне, сем’і палітзняволеных, былыя палітзняволеныя.

Кіраўнік фонду BY_Help Аляксей Лявончык адказвае на пытанні аб працы шэлтараў, а таксама аб тым, як у іх засяліцца:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/sheltery-vo-vroczlave-i-batumi-rabotayut-dlya-belarusov


«Лічбавая апора: бяспека разам»
Праект інфармацыйнай бяспекі фонду «Краіна для Жыцця» сумесна з ініцыятывай «АПІРА». Правілы жыцця ў сённяшняй Беларусі

Чым мы можам дапамагчы?
🔺Ачыстка і настройка бяспечнага Telegram
🔺Ачыстка гісторыі праглядаў і іншых дзеянняў на YouTube
🔺Ачыстка Google
🔺Праверка хмарных сховішчаў / адключэнне сінхранізацыі
🔺Ачыстка Facebook, Instagram, Signal і інш
🔺Усталяванне VPN
🔺Надзейнае выдаленне файлаў з тэлефона (навучаем, як выдаляць, каб іх немагчыма было аднавіць)
🔺Ачыстка гісторыі браўзэраў - адказы на дадатковыя пытанні па вашай бяспецы

Канал для сувязі ў Telegram: @tech_rescuer1

Чысты тэлефон ці кампутар не зберагуць вас ад пагрозы у Беларусі, але ў той жа час могуць істотна змякчыць яе наступствы.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!


«Такое адчуванне, што ўсе супрацоўнікі РАУС пабывалі ў мяне дома, часам па два разы на дзень»

Падтрымайце маці былога палітвязня, грамадскага актывіста Іллі Міронава, пенсіянерку Міронаву Валянціну, якая з'ехала ратуючыся ад крымінальнага пераследу:

👉🏻 https://bysol.org/be/private/mironovavalentina/

Валянціна ў жніўні 2020 года займалася валанцёрскай дзейнасцю: маніторыла мясцовыя працэсы і дапамагала палітвязням. Двойчы прыцягвалася па адміністрацыйных артыкулах.

«Я разумею, што для мяне гэта квіток у адзін канец, але пакуль не разумею, як мне жыць далей. Зʼявіліся вялікія праблемы са зрокам і слыхам. Прашу вас аказаць мне падтрымку і дапамогу», – кажа Валянціна.


❗️292 чалавека пацярпелі падчас апошняй аблавы сілавікоў

Як караюць за падтрымку палітвязняў? Якія штрафы атрымоўвалі тыя, хто дапамагаў і атрымоўваў дапамогу? І ці магчыма атрымаць дапамогу цяпер?

На гэтыя пытанні адказала кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская:

👉🏻
https://by.stranafund.org/blog/news/gosudrstvo-striaset-s-ludei-86-tisiach-evro-shtrafami-otkuda-ih-vzat


❗️15 содняў за падпіску на «Краіну для Жыцця» далі беларусу

15 сутак за падпіску на «Краіну для Жыцця» далі беларусу, які адбывае тэрмін на «хіміі». Аб гэтым паведаміла «Вясна» у сваім Telegram-канале @viasna96

Вядома, што мужчына адбывае тэрмін паводле ч.2 арт. 367 КК (паклёп на так званага прэзідэнта).

Нагадваем, што 12 ліпеня 2021 года шэраг рэсурсаў фонду «Краіна для Жыцця» (СДЖ) былі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі, а 30 лістапада 2022 года і сам Фонд быў аб'яўлены «экстрэмісцкім фармаваннем». Таму:

❌Не падпісвайцеся на рэсурсы Фонду.

❌Не каментуйце і не стаўце рэакцыі на пасты.

✅Чысціце перапіску з Фондам і кэш у мэсэнджарах.

✅Наладзьце і правільна выкарыстоўвайце гаджэты і акаўнты.

✅Будзьце асцярожныя ў сваіх выказваннях.

Што пагражае за сімволіку і адсочванне каналаў Фонду чытайце ў матэрыяле з пытаннямі і адказамі:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/status-fonda-strana-dlya-zhizni-ekstremistskoe-formirovanie-i-ego-posledstviya


Репост из: Народныя амбасады Беларусі
🤝 «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»

На III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе, у панэльнай дыскусіі на тэму «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа. Дапамога палітычным зняволеным, у тым ліку былым і іх семʼям/сваякам» прыняла ўдзел прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн.

Разам з Вольгай Зазулінскай, кіраўніцай фонду «Краіна для Жыцця», яны прэзентавалі праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».

Наша краіна — месца, дзе творчасць, інавацыі і чалавечы патэнцыял квітнеюць нягледзячы на цяжкасці і абмежаванні. Падтрымаць праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» — значыць адкрыць свету сапраўдную Беларусь.

Асноўныя мэты праекту:
🤍 Прадэманстраваць сапраўдную Беларусь – сучасную краіну творчасці і жыццеўстойлівасці;
❤️ Стварыць салідарнасць, падкрэсліўшы крытычную сітуацыю ў Беларусі і ўзмацніць галасы беларусаў і беларусак па ўсім свеце;
🤍 Падтрымаць нашых палітвязняў і рэпрэсаваных.

Мэтавая групы:
Аўдыторыя краін у якіх жывуць беларусы і беларускі, беларускія дыяспары. Мэта - прыцягнуць замежнікаў да Беларусі і выклікаў, якія стаяць перад нашым грамадствам, праз інструменты знаёмства з Беларуссю, беларусамі і беларускамі.

Арганізатары:
Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, якая аб'ядноўвае чатыры вядучыя структуры дапамогі беларускім палітвязням і рэпрэсаваным - ініцыятыва BY_Help, фонд салідарнасці BYSOL, праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby», дабрачынны фонд «Краіна для жыцця».

Прыняўшы ўдзел у нашым праекце, вы становіцеся часткай глабальнага руху падтрымкі Беларусі ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю.

Як далучыцца:
Каб далучыцца да сусветнай
эстафеты салідарнасці наўпрост запоўніце нашу хуткую форму
👉 па спасылцы. Ваш голас, ваша творчасць, ваша падтрымка могуць зрабіць вялікую справу!

Далучыцеся да нашай каманды і дапамажыце распаўсюдзіць пасланне Беларусі па ўсім свеце!
Будзьце голасам Беларусі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас


❗️ Сёння 1000 дзён з моманту арышту Антона Сташэўскага – валанцёра нашага Фонду

Антона кінулі за краты 9 ліпеня 2021-га і надзвычай доўга не вылучалі супраць яго канкрэтнага абвінавачвання. Потым прыдумалі нібыта «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», але ў выніку асудзілі па артыкуле КК – «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Віна Антона Сташэўскага палягала ў тым, што ён надзвычай блізка прымаў да сэрца крыўды іншых людзей і яго абурала несправядлівае стаўленне да іх.

Антон Сташэўскі – пяшчотны бацька, клапатлівы муж. Ён быў ратавальнікам пошукавага атраду «Анёл», браў удзел у мерапрыемствах па пошуку людзей. Дапамога іншым – гэта натуральная патрэба, лічыў Антон. У 2020-ым ён працягнуў валанцёрскую дзейнасць – стаў дапамагаць пацярпелым ад рэпрэсіяў. Антон Сташэўскі перадаваў перадачы за краты для палітычным вязняў. На працягу 10 месяцаў валанцёры Фонду змаглі перадаць прадуктовых перадач агульнай вагой больш за 10 тон.

Рэжым пабачыў пагрозу ў салідарнасці беларусаў і стаў помсціць. Пасля працяглага следства ў лістападзе 2022-га Антона Сташэўскага асудзілі да 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Нават за кратамі, ва ўмовах надзвычайнага ціску, ён не губляў веры ў людзей, натхняў сваіх сукамернікаў і дапамагаў ім.

Антон Сташэўскі сёння ў зняволенні, але надыдзе час, і ён выйдзе на волю. І зробіць гэта з высока ўзнятай галавой, як чалавек, які заўсёды верыў у салідарнасць і дапамогу, як сапраўдны герой.


❗️ Праект юрыдычнай дапамогі «Юрыст на сувязі». ТОП-3 пытанні

1️⃣Па якіх пытаннях кансультуюць нашы спецыялісты?
• Працоўнае права
• Адміністрацыйнае права
• Грамадзянскае права
• Жыллёвае права
• Гаспадарчае права
• Права сацыяльнага забеспячэння
• Крымінальнае права
• Іншыя галіны беларускага права, дзе патрэбна дапамога юрыста

2️⃣Хто можа атрымаць дапамогу?
У межах праекту мы аказваем юрыдычную падтрымку сваякам палітвязняў і беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій і знаходзяцца ўнутры краіны ці былі вымушаныя яе пакінуць, а таксама недзяржаўным арганізацыям па пытаннях дзейнасці ў Беларусі.

3️⃣Як адбываецца працэс працы?

Спецыялісты працуюць у рэжыме тэкставых зносін праз Telegram-бот з 10:00 да 19:00 па Менскім часе ў працоўныя дні. Праз бот вы атрымаеце першасную кансультацыю, а таксама пры неабходнасці вам дапамогуць падрыхтаваць неабходныя дакументы (заявы, скаргі і г.д.) для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Калі вам патрэбна прававая кансультацыя, падказка ці нават суправаджэнне, выйдзіце на сувязь з намі праз @stranafundyd_YD_bot у Telegram.

Спецыя
лісты распрацуюць інструкцыю па абароне вашых правоў у кожным канкрэтным выпадку і пастараюцца дапамагчы, калі гэта магчыма зрабіць здаля.


❗️1,2% ахвяруйце частку сваіх літоўскіх падаткаў сем'ям беларускіх палітвязняў з дзецьмі

Беларусы і беларускі Літвы, нагадваем, што да 1 траўня вы можаце выбраць куды менавіта накіраваць 1,2% сваіх падаткаў.

Зрабіць гэта вельмі проста, карыстайцеся нашай інструкцыяй па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/esli-dusha-bolit-za-belarus-otdaite-belaruskim-politzakluchennim-chast-svoih-litovskih-nalogov

І дапамагайце сем'ям беларускіх палітвязняў з дзецьмі ў гэтыя нялёгкія часы!

Показано 20 последних публикаций.