❗️ Сяргею Ціханоўскаму - 46Палітвязню, палітыку і блогеру сёння споўнілася 46 гадоў.
Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які Сяргей Ціханоўскі сустракае за кратамі. Яго арыштавалі ў 2020-ым, больш чым за два месяцы да выбараў прэзідэнта. Арыштавалі па надуманнай прычыне, падчас правакацыі на мітынгу, зладжанай так званымі міліцыянерамі.
З таго часу Сяргей знаходзіцца за кратамі, асуджаны да вялізнага тэрміну зняволення. Ён прайшоў праз судовыя працэсы, несправядлівыя выракі, карцар, штрафны ізалятар, нялюдскія ўмовы ўтрымання. А галоўнае, увесь гэты час
не бачыўся са сваёй жонкай Святланай і дзецьмі - Карнеем і Агніяй. Хіба што цяжэй за ўсё ягоным родным цягам апошніх 528 дзён.
Сям’я не мае ніякіх звестак ад свайго блізкага чалавека. Яго, як і некаторых іншых палітвязняў, турэмшчыкі трымаюць у рэжыме інкамунікада.
Для родных Сяргея ягоны дзень нараджэння поўны смутку, гэта чарговы напамін пра адабраны і страчаны час. Мы добра памятаем як у 2020-ым прыйшлі з акцыяй да сценаў «Валадаркі», дзе тады трымалі Сяргея. Але яны этапавалі яго ў Жодзіна і
ён не пачуў нашыя віншаванні. Але турэмшчыкі пачулі. Сёння мы дакладна ведаем, што
лісты не прабіваюцца да Сяргея, але цэнзары чытаюць іх. Чытаюць і ведаюць, што Сяргей і іншыя палітвязні - героі.
Таму не апускайце рук і працягвайце дзяўбаць!Напішыце ліст і дашліце яго на адрас зняволення Сяргея, а перад гэтым - вышліце фота у
Банк Лістоў. 📩Следчая турма №8
г.Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 222163
Ціханоўскі Сяргей Леанідавіч
Мы верым, што надыйдзе момант, калі Сяргей Ціханоўскі і ўсе несправядліва асуджаныя выйдуць на волю. У нашай краіне запануе законнасць, а ўсе вінаватыя ў пакутах палітвязняў панясуць справядлівае пакаранне.
Гэта і будзе тая Краіна для Жыцця, пра якую мы сёння марым. З днём нараджэння, Сяргей Ціханоўскі!