Калодзеж-міква ў Спасавай Слабадзе.
У 1901 годзе банкаўскі агент Аляксандр Рымінскі напісаў у праўленне Віленскага банка пра рэканструкцыю яўрэйскага рытуальнага рэзервуара на Спасавай Слабадзе:
“Калодзезь-міква і злучэнне з галоўнымі трубамі пабудоваю скончаныя. Цяпер зарываецца ліквідаваны калодзеж і новыя трубы. А затым мяркую агарадзіць стары калодзеж, дзеля прадухілення няшчасных выпадкаў”.
Так стала вядома, што каля лазні на вуліцы Фельдмаршальскай існавала міква (у юдаізме гэта рэзервуар для вады для абмывання для захавання рытуальнай чысціні).