☀️Божа мой, галоўка баліць
З.Я. Мажэйка. Песні беларускага Паазер’я
Нумар 2
Зап. у 1971 годзе ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна ад Сцепаніды Іванаўны Гарбачовай, 1904 г.н.; Анны Іванаўны Крывец, 1910 г.н.; Зосі Пятроўны Прускай, 1910 г.н.; Тоні Фядосаўны Прускай, 1911 г.н.; Нікіпара Сяргеевіча Прускага, 1907 г.н.
“Пяюць як пачынаюць Цярэшку жаніць”
==========
Божа мой, галоўка баліць:
Як жа мне дзетак пажаніць,
А якую раду браць,
Дзетачкам парадак даць.
Будзім мы піва варыць,
Будзім мы сыноў жаніць,
Будзім мы пшанічаньку жаць,
Будзім мы гарэлачку гнаць,
Будзім мы дачок аддаваць.
Шурачка - сынулічка,
Надзічка - дачушачка,
Ай, роўная парачка,
Ім гарэлкі чарачка.
#падзвінне #зіма #каляда #цярэшка #youtube