Репост из: Беларускі піонэр
#піонэрархнагляд
ВК-суполка "Пошукі старога Гомеля" паведамляе пра хуткі знос міжваеннага дома (фота 1) ў горадзе:
"У сеціве з'віўся адказ на петыцыю аб захаванні старога будынку на вуліцы Кірава, 74. Гэты будынак быў пабудаваны ў 1930-х гадах (у адказе чыноўнікаў называецца памылкова 1952 год пабудовы) па папулярным у тыя часы тыповым праекце. Звычайна, такія дамы будаваліся ваенным ведамствам.
Будыніну збіраюцца проста знесці дзеля пабудовы панэльніка. Чыноўнікі кажуць, што будынак не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасццю і прызнаны не прыгодным для пражывання.
У падобных умовах, калі чыноўнікі не ўбачылі ніякай каштоўнасці ўжо апынуліся некаторыя міжваенныя будынкі (фота 2,3,4). Яны аказаліся цалкам страчаныя. Вось так бюракраты па кроку робяць горад панэльным мікрараёнам, не пакідаючы архітэктуры другіх часоў.
Такія аб'екты неабходна захоўваць, няхай і з новым функцыяналам."