Репост из: Philomátēs
Вялікая сінагога ў Слоніме
Вялікая сінагога ў Слоніме ўзведзена ў 1642 г. у гістарычным цэнтры горада ў сістэме яго абарончых збудаванняў. Сучасны адрас - вул. Савецкая, 1. Гэта магутнае збудаванне ў стылі барока, абгароджанае з усіх бакоў больш познімі прыбудовамі, з'яўлялася галоўным аб'ектам старадаўняй плошчы, да якой сыходзіліся вуліцы. Манументальная плоскасць галоўнага фасада сінагогі з буйнамаштабнай пластыкай арыентавана на вуліцу Савецкую, заходні фасад — на Школьную. З вузкага праезду ад плошчы Леніна барочны франтон будынка ўспрымаецца ў моцным ракурсе. Радавая гістарычная навакольная забудова арганічна звязаная з сінагогай.
Слонімская сінагога — квадратны ў плане цагляны будынак пад высокім двухсхільным дахам, узведзены па ўстаноўленай у XVII—XVIII стст. для сінагог цэнтрычнай дзевяціпольнай планіровачнай схеме: канструкцыя перакрыцця вырашана дзевяццю скляпеністымі пралётамі. Асноўны аб'ём па перыметру абнесены радам нізкіх пазнейшых пабудоў. Цэнтрычнасць збудавання падкрэслена і двух'яруснымі