Смарцік


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Технологии


Вітаю, сябры!
Мы - першы беларускамоўны канал, дзе вы зможаце чытаць навіны аб IT-індустрыі і тэхналагічным прагрэсе!
Сардэчна запрашаем быць у трэндзе!
VK: vk.com/smarcikbel
FB: facebook.com/smarcikbel/
Тві: @smarcikbel
Пытанні: @slpwlkr

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Технологии
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Πλαγα Μεδικουμ
Шаноўнае спадарства!
Нядаўна мы пачалі працаваць над аднаўленнем перакладу Ubuntu. Быў створаны гласарый са стайлгайдам і была зменена платформа для перакладаў(Launchpad->Crowdin).
Усе арганізацыйныя моманты былі вырашаны і засталося толькі перакладаць. Але для такога праекта патрэбна многа людзей любога вопыту. Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы, далучайцеся, калі ласка, да нашага чата @ubuntu_peraklad !
Таксама, вы можаце дапамагчы нам, калі ўсталюеце ў сябе на кап'ютары Ubuntu з беларускай мовай і будзеце паведамляць нам аб усіх хібах у лакалізацыі(Увага! Там яшчэ многа старога няякаснага перакладу).
Будзем вельмі ўдзячныя любой дапамозе!


Новы "Пуск" у рэжыме планшэта.


Прыкладна так будзе выглядаць новы "Пуск" на Windows 10. Дададуць пошук для GIF і Emoji. На дадзены момант такі "Пуск" выкацілі ў версіі для распрацоўшчыкаў.


Репост из: Ыгрык
А што, калі #10yearchallenge зафорсіў Цукерберг, каб палепшыць сваю тэхналогію распазнання твараў?

#тэхналогіі




У пляменніка ў школе (як і ў шматлікіх іншых) ёсць такая рэч, як электронны дзённік. Быццам бы добра і зручна, бо можна адразу даведацца з тэлефона/кампа што там з вучобай у твайго дзіцяці (гэта як павінна быць).


На практыцы, як і шматлікія іншыя рэчы ў нашай айты краіне, усё цераз дупу.

Абставіны такія: сёння вучань атрымаў адзнаку, далей настаўнік чамусьці нічога не піша ў папяровы дзённік(!), таксама, як і нічога не ставіць адразу ў электронны дзённік(!). Па выніках дзіцё ніколі не скажа, што ён атрымаў кепскую адзнаку, а ў электронным дзённіку запіс пра адзнаку ці адсутнасць вучня на ўроку можа з'явіцца толькі праз тыдзень(!!), а то і болей(!!!), з гэтай прычыны вельмі цяжка сачыць за тым, што насамрэч адбываецца ў дзіцяці ў школе і неяк нешта выправіць. Ну і галоўнае пытанне, а на якую халеру тады патрэбны такі электронны дзённік?


Калі ёсць бацькі, то, калі ласка, напішыце, якая ў вас сітуацыя.

#Беларусь #школа #адукацыя #дзённік


Репост из: Ыгрык
Мая дзяўчына заўважыла мяне на шляху ў клуб фанатаў Доты.

Замест клуба, каб пазбегчы сораму, я пайшоў у гей лазню па суседству.

#гульні


Чытаць да канца)


Репост из: Ыгрык
Я распрацаваў сайт для сірот.

Ён без кнопцы "Дадому".

#гульняслоў




#оффтоп

Усім падабаецца печыва Choco Pie? А ведалі што яно значыла для Паўночнай Карэі?

Экспарт Choco Pie быў вельмі папулярнай справай. Працаўнікі паўночнакарэйскай Kaesong Industrial Complex атрымлівалі Choco Pie замест грашовых бонусаў (бо грошамі выглядала б занадта капіталістычна). Да закрыцця Kaesong Industrial Complex, падчас карэйскага крызісу ў 2013 годзе, працоўныя атрымлівалі Choco Pie, якія сталі любімым снэкам у горадзе Kaesong, а таксама сымбалам капіталізму. Таксама працоўныя даволі часта прадавалі печыва на чорным рынку. У 2010-м кошт Choco Pie дасягаў 9.50$ на чорным рынку ў Паўночнай Карэі. Паміж 2008 і 2014 гадамі карпарацыя Lotte падлічыла, што яны адправілі 1.2 мільёны каробак з печывам Choco Pie.

Напярэдадні ядзерных іспытаў улады Паўночнай Карэі часова закрылі Kaesung Complex у 2013 годзе. Гэта адразала шляхі паставак Choco Pie. Кошт печыва на чорым рынку стаў яшчэ вышэй. Калі фабрыка зноў пачала сваю працу, працоўным замест печыва пачалі выдаваць сасіскі, локшыну, каву, шакалад. Выдаваць Choco Pie было забаронена. Улады Паўночнай Карэі нават заявілі, што будуць рабіць свой варыянт печыва.

Крыніца: https://goo.gl/37phVY

P.S. У Еўрыку прадаецца пад брэндам Virosco. На мой смак - херня. Шукайце альбо Orion, альбо Lotte.






Google falshiuka, zroblenaja u Polshchy!!




Дзіўны чалавек))









Показано 20 последних публикаций.

28

подписчиков
Статистика канала