Сёння святкуецца Міжнародны дзень тэатра! 🎭
Гісторыя тэатра ў Беларусі налічвае шмат стагоддзяў!
Першымі прафесійнымі беларускімі акцёрамі былі блазны, якія выступалі ва ўсіх відах народнага тэатра. У XVI стагоддзі з'явіўся лялечны тэатр-батлейка.
Пры духоўных навучальных установах ствараліся школьныя тэатры. Першы такі тэатр узнік у Полацку пры езуіцкім калегіуме. З XVI па XVIII стагоддзе на тэрыторыі Беларусі існавалі 22 школьныя тэатры.
👑 Паступова фармаваўся тэатр Вялікага Княства Літоўскага. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя, прытрымліваючыся еўрапейскай моды, беларускія магнаты пры сваіх палацах сталі ствараць уласныя прыдворныя тэатры.
Першае тэатральнае памяшканне было пабудавана ў Нясвіжы, у маёнтку князёў Радзівілаў.
Прыдворныя тэатры адыгралі вялікую ролю ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва. Яны абудзілі цікавасць да тэатра, сталі праваднікамі ідэй Асветы, з іх выйшлі знакамітыя ў той час спевакі, музыканты, танцоры і акцёры.
👉🏼 У пачатку XX стагоддзя шырокае распаўсюджванне атрымалі беларускія вечарынкі, якія спрыялі з'яўленню першага прафесійнага беларускага тэатра — беларускай трупы I.Т. Буйніцкага.
Значны ўклад у развіццё тэатра ўнесла Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, створанае ў 1917 годзе.
✨ У 1920 годзе быў створаны Беларускi дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), а ў 1933 годзе — Дзяржаўны тэатр оперы і балета.
Дабратворны ўплыў на тэатральнае мастацтва аказала ў 1960-1990-х гг. драматургія А.Я. Макаёнка, У.С. Караткевіча, А. Л. Петрашкевіча і іншых.
У гонар Міжнароднага дня тэатра просім падзяліцца ў каментарыях любімымі пастаноўкамі, якія падарылі вам асалоду і незабыўныя ўражанні!